Ржэўскі паход
Ржэўскі паход — паход рускага атрада пад камандаваннем М. І. Ржэўскага (дзяка) у крымска-турэцкія ўладанні вясной-летам 1556 г. Арганізаваны царом Іванам IV для адцягнення сіл крымскага хана Даўлет-Гірэя, які рыхтаваў новы набег на Маскву. Адначасова цар ажыццявіў і паход супраць Астраханскага ханства. У мая 1556 г. атрад Ржэўскага выступіў з Пуціўля і спусціўся па Дняпры. Там да атрада далучыліся 300 казакоў. Даплыўшы да турэцкай крэпасці Ачакаў на Чорным моры, атрад Ржэўскага захапіў і разбурыў астрог, а затым павярнуў назад, адбіваючы пагогю турак.
У дняпроўскай крэпасці Іслам-Кермень атрад Ржэўскага на працягу шасці дзён адбіваў атакі крымскага войска пад камандаваннем старэйшага сына Даўлет-Гірэя. Падчас гэтай бітвы Ржэўскі адбіў у крымцаў конскія табуны і шчасліва вярнуўся ў Расію з вялікай здабычай. Гэта было першае з'яўленне маскоўскага войска на ніжнім Дняпры. Яно моцна ўразіла ўкраінскае казацтва, якое з гэтага часу ўбачыла ў рускім цары рэальнага саюзніка ў барацьбе супраць крымска-турэцкай агрэсіі. Паход Ржэўскага вымусіў хана Даўлет-Гірэя адмовіцца ад наступальных планаў і вярнуць свае войскі на абарону Крыма.