Перайсці да зместу

Робататэхніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нага робата з пнеўматычнымі мускуламі

Робататэхніка — прыкладная навука, якая аб'ядноўвае вывучэнне і практыку праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і выкарыстання робатаў.[1] Робататэхніка аб'ядноўвае такія дысцыпліны як электратэхніка, механіка, распрацоўка праграмнага забеспячэння, электроніка, тэлекамунікацыя і матэрыялазнаўства. Распрацоўка робатаў вядзецца для дапамогі людзям у выкананні небяспечных задач, а таксама для аўтаматызацыі паўтаральных руцінных дзеянняў.

Аспекты робататэхнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне робата звычайна патрабуе спалучэння трох кампанентаў:

  1. Механічная канструкцыя. Механіка робата распрацоўваецца для выканання пэўнай задачы з улікам фізікі навакольнага асяроддзя. Напрыклад, для робата, які будзе перамяшчацца па гразі, мэтазгодна абмежаваць вагу і выкарыстаць гусеніцы.
  2. Электроніка. Для кіравання робатам, сувязі з ім, працы датчыкаў і забеспячэння сілкавання патрэбныя электронныя кампаненты. Робату з гусеніцамі патрэбна нейкая энергія для перамяшчэння гусеніц, напрыклад электрычны акумулятар. Нават калі робат выкарыстоўвае рухавік унутранага згарання, электронныя кампаненты патрэбныя для пачатку працэсу згарання і кіравання аперацыямі робата.
  3. Праграмнае забеспячэнне. Праграма вызначае, як робат будзе выконваць неабходныя дзеянні. У прыкладзе з гусенічным робатам, акрамя правільнай механічнай канструкцыі і энергіі ад акумулятара, патрэбная праграма, якая загадае яму як рухацца. Існуюць тры тыпы робататэхнічных праграм: праграма дыстанцыйнага кіравання, штучны інтэлект і гібрыд. Робат з дыстанцыйным кіраваннем мае загадзя падрыхтаваны набор каманд, якія ён будзе выконваць толькі тады, калі атрымае сігнал ад крыніцы кіравання, звычайна ад чалавека. Робаты, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект, узаемадзейнічаюць са сваім навакольным асяроддзем самастойна і могуць рэагаваць на аб'екты і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, па загадзя падрыхтаванай праграме. Гібрыдная праграма аб'ядноўвае гэтыя падыходы.

Сферы прымянення

[правіць | правіць зыходнік]

Па сферы прымянення можна вылучыць некалькі катэгорый робатаў:

  1. German National Library. International classification system of the German National Library (GND). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020.