Роберт Блох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Блох
англ.: Robert Bloch
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Robert Albert Bloch
Дата нараджэння 5 красавіка 1917(1917-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1994(1994-09-23)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Elly Bloch[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, раманіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, television writer, кінасцэнарыст
Гады творчасці 1934—1994
Жанр трылер, жахі, навуковая фантастыка
Мова твораў англійская
Дэбют Аповед: «Лілеі» (1934), Раман: «Псіхоз» (1959)
Прэміі Прэмія Х’юга
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Блох (англ.: Robert Bloch; 5 красавіка 1917 — 23 верасня 1994) — амерыканскі празаік-фантаст. З дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасці Г. Ф. Лаўкрафта, з якім некаторы час нават вёў ліставанне. Першае апавяданне «Lilies» апублікаваў у паўпрафесійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку і у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псеўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псіха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Хічкокам.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1972 — «Царства ночы» (англ. Night World)
  • 1974 — «Амерыканская готыка» (англ. American Gothic)
  • 1982 — «Псіхоз 2» (англ. Psycho 2)
  • 1990 — «Дом псіхапата» (англ. Psycho House) - Псіхоз 3

Апавяданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Дракула
  • Вучань чарадзея
  • Люблю бландынак
  • Кашмар нумар чатыры
  • Кветкавае паднашэньне
  • Прыгожае — прыгожай
  • Навекі ваш — Джэк Патрашыцель
  • Цень маньяка
  • Воўк у авечніку
  • Пастка
  • Янох

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Robert Bloch // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]