Роберт Гвіскар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Гвіскар
старафр.: Robert Viscart
Нараджэнне 1016
Смерць 17 ліпеня 1085
Месца пахавання
Род Атвілі[d]
Бацька Танкрэд дэ Гатвіль[d]
Маці Фрэсенда дэ Атвіль[d]
Жонка Альберада Буональберга[d][1] і Сішэльгаіта[d][1]
Дзеці Ражэр I Борса[d][2], Баэмунд I Тарэнцкі, Гі Атвільскі[d][2], Эма Атвільская[d], Мацільда д'Альтавія[d], Роберт Скаліа[d][2], Сібіла дэ Атвіль[d][2], Olympias[d][2], Héria de Hauteville[d][2], Mabille de Hauteville[d][2] і Constance of Sicily[d][2]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палкаводзец, найміт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Гвіскар (каля 1015 — 17 ліпеня 1085) — адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэрыторыі ў Паўднёвай Італіі, разбіў войскі Папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). 3 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Роберта Гвіскара і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Роберт Гвіскар прынёс Папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўднёвай Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцылійскага каралвўства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Роберта Гвіскара, адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў таму ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Роберт Гвіскар перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна ў бітве каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу Папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імператар Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]