Роберт Грабс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Роберт Грабс
англ.: Robert Howard Grubbs
Robert H. Grubbs portrait-2.jpg
Дата нараджэння 27 лютага 1942(1942-02-27)[1][2][3] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомы як распрацоўшчык метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія — 2005 Нобелеўская прэмія па хіміі (2005)
Commons-logo.svg Роберт Грабс на Вікісховішчы

Роберт Грабс (англ.: Robert Howard Grubbs; 27 лютага 1942, акруга Маршал, Кентукі, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль.

Асноўным аб'ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з'яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі.

У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам у пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000 — Медаль Бенджаміна Франкліна па хіміі
  • 2001 года — прэмія Герберта Браўна
  • 2002 — медаль Толмана
  • 2005 — Нобелеўская прэмія па хіміі (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шоўэнам)
  1. Robert H. Grubbs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Grubbs // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Robert H. Grubbs // Brockhaus Enzyklopädie
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=GRUBBS,%20Robert Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. https://royalsociety.org/people/robert-grubbs-13392