Роберт Келс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Келс
англ.: Robert Kells
Род дзейнасці сяржант брытанскай арміі
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1832(1832-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1905(1905-10-14) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

крыж Вікторыі

Узнагарода Роберта, якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі

Роберт Келс (англ.: Robert Kells) — англійскі ваенны, уладальнік крыжа Вікторыі, найбуйнейшай і самай прэстыжнай ўзнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый.

Абставіны[правіць | правіць зыходнік]

Келс нарадзіўся ў Індыі[1]. Падчас Індыйскага народнага паўстання 1857—1859 гадоў Келс быў ва ўзросце 25 гадоў і ў званні малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палка. 28 верасня 1857 г. каля горада Буландшахр (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасць, за якую быў узнагароджаны крыжам Вікторыі:

" За надзвычайную мужнасць каля Буландшахра 28 верасня 1857 г. і абарону ад некалькіх варожых салдат свайго камандзіра капітана Дрысдэйла, які ляжаў на вуліцы са зламанай ключыцай, тады як яго конь быў выведзены з бою стрэлам, і за тое, што застаўся з ім да моманту ліквідацыі небяспекі. Данясенне генерал-маёра сэра Джэймса Хоўпа Гранта, 8 красавіка 1858 "

Арыгінальны тэкст:

" For conspicuous bravery at Bolundshahur, on the 28th of September, 1857, in defending against a number of the enemy his commanding officer, Captain Drysdale, who was lying in a street with his collar-bone broken, his horse having been disabled by a shot, and remaining with him until out of danger.

Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858.[2]

"

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пазней ён увайшоў у склад 1-га палка бенгальскай лёгкай кавалерыі і атрымаў званне сяржанта. Пайшоў у адстаўку ў 1868 годзе, увайшоў у ахову Каралевы Вікторыі[3]. Пахаваны на могілках на поўдні Лондана[1].

Яго медаль дэманструецца ў палкавым музеі 9/12-го палкоў каралеўскіх уланаў у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[4]. Чатыры медалі, выстаўленыя там, былі прададзеныя на аўкцыёне ў 2006 годзе за 130 000 фунтаў[5].

Зноскі

  1. а б Grave locations of holders of the Victoria Cross Архівавана 21 снежня 2004., accessed July 2011
  2. London Gazette: no. 22212, p. 5517, 24 December 1858
  3. Letter from St. James' Palace, London, headquarters of the Guard
  4. Medal Group Архівавана 24 кастрычніка 2008., Treasures of Derby, Derby.gov.uk, accessed July 2011
  5. News Item «Robert Kells' Victoria Cross sold at auction», accessed July 2011

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]