Роберт Лансінг
Роберт Лансінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роберт Лансінг | ||||||
Пераемнік | Frank Polk[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уільям Джэнінгс Браян | ||||||
Пераемнік | Роберт Лансінг | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1864[1][2][…] |
||||||
Смерць |
30 кастрычніка 1928[5][1][…] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Маці | Maria Lay Lansing[d][7] | ||||||
Жонка | Eleanor Foster Lansing[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | адвакат, дыпламат, палітык | ||||||
Аўтограф |
|
||||||
![]() |
Роберт Лансінг (англ.: Robert Lansing, 17 кастрычніка 1864, Уотэртаўн, штат Нью-Ёрк — 30 кастрычніка 1928, Вашынгтон) — амерыканскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША ў 1915—1920 гадах, у адміністрацыі прэзідэнта Вудра Вільсана.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1886 годзе скончыў Амхерсцкі каледж. Займаўся юрыдычнай практыкай ва Уотэртаўне. У 1890 годзе ажаніўся з Элеанорай Фостэр. У якасці спецыяліста міжнароднага права ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных арбітражах паміж ЗША і Брытанскай імперыяй па пытанні аб кітабойстве ў Берынгавым моры, аб межах Аляскі, і аб рыбалоўстве ў паўночнай Атлантыцы, якія праходзілі з пасярэдніцтвам Расіі.
У 1915—1920 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. У 1917 годзе заключыў здзелку аб куплі Дацкай Вест-Індыі. У лістападзе 1917 года падпісаў пагадненне Лансінг — Ісіі, па якім ЗША прызналі «наяўнасць асаблівых інтарэсаў Японіі ў Кітаі». У абмен на гэта Японія прызнала амерыканскую палітыку «адкрытых дзвярэй».
Лічачы, што перамога Германіі ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гадоў пагражала б інтарэсам ЗША, выступаў за добразычлівы нейтралітэт у адносінах да Антанты, а затым і за непасрэдны ўдзел ЗША ў вайне супраць Германіі.
У 1919 годзе ўзначальваў амерыканскую дэлегацыю на Парыжскай мірнай канферэнцыі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Robert Lansing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Lansing // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118778757 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ geni.com — 2006. — 175000000 экз.