Роберт Лукас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Лукас
англ.: Robert Emerson Lucas, Jr
Дата нараджэння 15 верасня 1937(1937-09-15)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Nancy Stokey[d]
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік H. Gregg Lewis[d] і Dale W. Jorgenson[d]
Член у
Узнагароды

Роберт Эмерсан Лукас, малодшы (англ.: Robert Emerson Lucas, Jr.; нар. 15 верасня 1937, Якіма, штат Вашынгтон) — амерыканскі эканаміст.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1995) «за развіццё і змену гіпотэзы рацыянальных чаканняў, змену асноў мікраэканамічнага аналізу і пункту гледжання на эканамічны аналіз».

Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1997); прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Чыкагскім (тут жа атрымаў ступень доктара) і Каліфарнійскім універсітэтах. Працаваў ва ўніверсітэце Карнегі — Мелана і ў Чыкагскім універсітэце.

Лукас вывучаў эканоміку для сваёй доктарскай дысертацыі на «амаль-марксісцкіх» асновах. Ён лічыў, што эканоміка з'яўлялася сапраўдным рухавіком гісторыі, і меў намер пасля паглыблення ў эканоміку перайсці назад на кафедру гісторыі.

Былая жонка Лукаса, Рыта Лукас, пасля іх разводу ў 1988 годзе, атрымала запісанае ў іх пагадненні аб разводзе права на атрыманне паловы Нобелеўскай прэміі, калі Лукас яе атрымае ў наступныя сем гадоў. Калі ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у 1995 годзе, ёй была перададзена палова прызавой сумы.

Жонка Лукаса, Н. Стокей, з'яўляецца вядомым эканамістам, прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  2. Robert E. Lucas // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Robert Lucas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Economist’s Former Wife Cashes In on His Nobel Prize : Law: Thanks to her foresight in crafting a 1989 divorce agreement, Rita Lucas gets half of the $1-million awardLA: 1995. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 19 лістапада 2020.
  5. http://www.economywatch.com/economist/robert-e-lucas-jr.html
  6. http://www.underwoodeagles.org/vimages/shared/vnews/stories/4f7090ea0e8ac/Abc's%20of%20Iowa.pptx
  7. 50 Ways To Leave Your Lover... // The IndependentBritain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
  8. Does big data have us 'fooled by randomness'? // USA TodayMcLean: Gannett, 2013. — ISSN 0734-7456; 2165-1779
  9. NNDB — 2002.