Перайсці да зместу

Роберт Лі Сцюарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Лі Сцюарт
Robert Lee Stewart
Роберт Лі Сцюарт
Роберт Лі Сцюарт
Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі
Спецыяльнасць: лётчык-выпрабавальнік
Воінскае званне: brigadier general[d]
Экспедыцыі: STS-41-B, STS-51-J
Дата нараджэння: 13 жніўня 1942(1942-08-13) (82 гады)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Крыж лётных заслуг (ЗША) Bronze Star Medal Пурпурнае сэрца Air Medal Legionnaire of Legion of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Лі Сцюарт (англ.: Robert Lee Stewart; нар. 13 жніўня 1942, Вашынгтон) — амерыканскі пілот, лётчык-выпрабавальнік, астранаўт, генерал.

Нарадзіўся ў горадзе Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША. У 1960 годзе скончыў сярэднюю школу (Hattiesburg High School) у горадзе Гётысберг, штат Місісіпі[1]. У 1964 годзе скончыў Універсітэт Паўднёвай Місісіпі (University of Southern Mississippi) і атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы[1]. У маі 1964 года Сцюарт пачаў службу ў арміі ЗША. У жніўні 1979 года ён далучыўся да НАСА. Яго тэхнічныя абавязкі былі тэставанне і распрацоўка сістэм кіравання палётам для STS-1.

У касмічную прастору адправіўся два разы: 3—11 лютага 1984 года з В. Брандам, Р. Гібсанам, Б. Мак-Кандлесам і Р. Мак-Нэрам здзейсніў (як спецыяліст палёту) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» (STS-41B «Чэленджэр»), а 3—11 лістапада 1985 года на STS-51J «Атланціс».

Здзейсніў два выхады ў адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў: 12 сутак 1 гадзіна 2 хвіліны 45 секунд.