Роберт Макдэйд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Роберт Макдэйд
Mcdade photo.jpg
Дата нараджэння 11 жніўня 1922(1922-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2009(2009-10-14) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of the United States.svg ЗША
Род войскаў Emblem of the United States Department of the Army.svg Армія ЗША
Гады службы 1942–1975
Званне US-O6 insignia.svg палкоўнік
Камандаваў 2-і батальён 7-га кавалерыйскага палка
Бітвы/войны Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Пурпурнае сэрца Air Medal Legionnaire of Legion of Merit

Роберт Аляксандр Макдэйд (англ.: Robert Alexander McDade; 11 жніўня 192214 кастрычніка 2009) — палкоўнік арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 жніўня 1922 года ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе ўступіў у шэрагі амерыканскай арміі.

Быў адным з адносна нешматлікіх афіцэраў, якія служылі ў пяхотным атрадзе ў трох войнах: у паўднёвай частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны, дзе Макдэйд камандаваў стралковым узводам, у Карэйскай вайне, дзе ўзначальваў стралковую роту, і падчас вайны ў В’етнаме, дзе кіраваў пяхотным батальёнам. Чатыры разы быў паранены ў баі. У ходзе апошняга канфлікту атрымаў баявую славу за бітву ў даліне Ядранг. У В’етнаме Макдэйд таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Элінор Ван Інген. Яна працавала ў Сайгоне ад Дзяржаўнага дэпартамента. Яны пажаніліся ў 1974 годзе[1].

Апроч баявых заданняў, Макдэй займаў вайсковыя пасты ў Вашынгтоне (акруга Калумбія), Нью-Ёрку, Германіі і Панаме[2].

У 1975 годзе ён выйшаў на пенсію. У наступныя гады разам з жонкай кіраваў галерэяй Goat Alley ў Саг-Харбары[3]. 14 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 87 гадоў Макдэйд памёр. Яго пахавалі на Оклендскіх могілках.

Зноскі

  1. East Hampton Star, Robert Alexanxer McDade obituary(недаступная спасылка), October 22, 2009.
  2. Sag Harbor Express, Robert Alexander McDade obituary Архівавана 9 лютага 2011., October 23, 2009.
  3. New York Times, Robert Alexander McDade death notice, October 18, 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]