Роберт Мак-Дэйд
Роберт Мак-Дэйд | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2009 (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1942–1975 |
Званне |
![]() |
Камандаваў | 2-і батальён 7-га кавалерыйскага палка |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Роберт Аляксандр Мак-Дэйд (англ.: Robert Alexander McDade; 11 жніўня 1922 — 14 кастрычніка 2009) — палкоўнік арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 жніўня 1922 года ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе ўступіў у шэрагі амерыканскай арміі.
Быў адным з адносна нешматлікіх афіцэраў, якія служылі ў пяхотным атрадзе ў трох войнах: у паўднёвай частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны, дзе Мак-Дэйд камандаваў стралковым узводам, у Карэйскай вайне, дзе ўзначальваў стралковую роту, і падчас вайны ў В’етнаме, дзе кіраваў пяхотным батальёнам. Чатыры разы быў паранены ў баі. У ходзе апошняга канфлікту атрымаў баявую славу за бітву ў даліне Ядранг. У В’етнаме Мак-Дэйд таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Элінор Ван Інген. Яна працавала ў Сайгоне ад Дзяржаўнага дэпартамента. Яны ажаніліся ў 1974 годзе[1].
Апроч баявых заданняў, Мак-Дэйд займаў вайсковыя пасты ў Вашынгтоне (акруга Калумбія), Нью-Ёрку, Германіі і Панаме[2].
У 1975 годзе ён выйшаў на пенсію. У наступныя гады разам з жонкай кіраваў галерэяй Goat Alley ў Саг-Харбары[3]. 14 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 87 гадоў Мак-Дэйд памёр. Яго пахавалі на Оклендскіх могілках.
Зноскі
- ↑ East Hampton Star, Robert Alexanxer McDade obituary Архівавана 7 ліпеня 2012., October 22, 2009.
- ↑ Sag Harbor Express, Robert Alexander McDade obituary Архівавана 9 лютага 2011., October 23, 2009.
- ↑ New York Times, Robert Alexander McDade death notice, October 18, 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- OPERATION SILVER BAYONET: THE BATTLE OF THE IA DRANG
- Rescue at LZ Albany Архівавана 30 верасня 2007.
- Jack Smith’s account of the battle Архівавана 16 сакавіка 2019.
- LZ Albany Архівавана 9 лютага 2012.
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў акрузе Сафалк (Нью-Ёрк)
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Асобы
- Ваенныя ЗША
- Палкоўнікі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі вайны ў Карэі
- Удзельнікі вайны ў В’етнаме