Перайсці да зместу

Роберт Муг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Муг
англ.: Robert Moog
Дата нараджэння 23 мая 1934(1934-05-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2005(2005-08-21)[2][1] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, выкладчык універсітэта, музыкант, стваральнік музычных інструментаў
Навуковая сфера электронная музыка
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Артур Муг (англ.: Robert A. Moog, Bob Moog; 23 мая 1934 — 21 жніўня 2005) — амерыканскі вынаходнік, прадпрымальнік, піянер электроннай музыкі, вядомы як стваральнік сінтэзатара Муга.

Роберт Муг нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку. У 1952 годзе скончыў школу з паглыбленым вывучэннем тэхнічных і гуманітарных навук. У 1957 годзе скончыў каледж пры Нью-Ёркскім гарадскім універсітэце са ступенню бакалаўра ў галіне фізікі. У Калумбійскім універсітэце атрымаў ступень бакалаўра ў галіне электратэхнікі. У Карнельскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне прыкладной фізікі. Таксама Мугу прысуджаны ганаровыя ступені доктара навук Політэхнічным інстытутам Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта і каледжам Лайкомінг, Пенсільванія.

За сваё жыццё Муг заснаваў дзве кампаніі па вытворчасці электронных музычных інструментаў. У перыяд з 1984 па 1988 год ён працаваў на пасадзе віцэ-прэзідэнта кампаніі Kurzweil Music Systems Рэйманда Курцвейла, і дапамагаў распрацоўваць сінтэзатар Kurzweil К2000. З пачатку 1990-х гадоў працаваў ва Універсітэце Паўночнай Караліны ў Эшвіле на пасадзе кіраўніка даследчых работ у галіне музыкі.

У 1970 годзе ўдастоены ўзнагароды Грэмі (Grammy Trustees Award) ад Нацыянальнай акадэміі гуказапісу за ўклад у развіццё музычных тэхналогій. У 2002 годзе атрымаў «тэхнічную» прэмію Грэмі (Technical Grammy Award) за стварэнне сінтэзатара Minimoog і ганаровую доктарскую ступень ад Музычнага каледжа Берклі.

У 2004 годзе выйшаў дакументальны фільм «Moog» пра Роберта Муга.

Муг быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Шырлі Муг — настаўнік граматыкі, з якой ён узяў шлюб у 1958 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Муга трое дачок і сын. Другая жонка Муга — Ілеана Грэмс — выкладчык філасофіі. Яны ўзялі шлюб у 1996 годзе.

Мугу дыягнаставалі гліябластому 28 красавіка 2005 года. Муг памёр 21 жніўня 2005 года ва ўзросце 71 года ў Эшвіле (Паўночная Караліна, ЗША). У 2006 годзе сям’я Роберта Муга заснавала фонд Bob Moog Foundation, мэта якога — развіццё электроннай музыкі.

Зноскі