Роберт Радрыгес
| Роберт Радрыгес | |
|---|---|
| англ.: Robert Rodriguez | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Роберт Энтані Радрыгес |
| Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1968[1][2] (57 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Elizabeth Avellán Ochoa[d] |
| Дзеці | Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, visual effects supervisor, кампазітар, мантажор, акцёр, мастак-пастаноўшчык, рэжысёр, кінаакцёр, кінасцэнарыст, кінакампазітар, кінааператар, пісьменнік |
| Кар’ера | 1991 — цяпер |
| Кірунак | баявік, драма, трылер |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0001675 |
| troublemakerstudios.com (англ.) | |
Роберт Энтані Радрыгес (англ.: Robert Anthony Rodriguez; 20 чэрвеня 1968, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар.
Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабул, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі творамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнарыі, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роберт нарадзіўся ў шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.
Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні.
Крытыка адкрыла яго ў 1992 годзе падчас кінафестывалю Sundance, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы фільм іспанскай мове «Музы́ка» (ісп.: El Mariachi).
У 1993 годзе з Робертам заключыла кантракт агенцтва ICM. Неўзабаве выйшаў працяг «Музы́кі» — «Адчайны».
Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, яны маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (напрыклад, у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»).
Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабет Авелан, якая таксама са шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабет пяцёра дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Robert Rodriguez // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Rodriguez // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119406284 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Радрыгес- Афіцыйная старонка кампаніі Радрыгеса (англ.)