Роберт Ферчгат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Роберт Фрэнсіс Ферчгат
англ.: Robert Francis Furchgott
Drfurchgott.jpg
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1916(1916-06-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2009(2009-05-19)[6][7][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, урач, фармацэўт, выкладчык універсітэта, хімік, фармаколаг
Навуковая сфера біялогія, біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1998)
Подпіс Robert F. Furchgott.jpg
Commons-logo.svg Роберт Фрэнсіс Ферчгат на Вікісховішчы

Роберт Фрэнсіс Ферчгат або Фурхгат[16] (англ.: Robert Francis Furchgott, 4 чэрвеня 1916, г. Чарлстан, ЗША19 мая 2009, г. Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Л. Дж. Ігнарам і Ф. Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ферчгат нарадзіўся ў Чарлстане, штат Паўднёвая Караліна, у сям'і Артура Ферчгата (снежань 1884 - студзень 1971), які быў уладальнікам універмага, і Пены (Sorentrue) Ферчгат.

Скончыў універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпел-Хіле ў 1937 годзе і Паўночна-Заходні ўніверсітэт у Чыкага ў 1940 годзе. З 1940 года ў Медыцынскім каледжы Корнелскага ўніверсітэта, з 1949 года ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1956-1988 гадах у Медыцынскім цэнтры Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (г. Бруклін),[17] з 1989 года прафесар Медыцынскай школы ўніверсітэта г. Маямі.

У 1978 годзе Ферчгат адкрыў рэчыва ў эндатэліяльных клетках, якое выклікае рэлаксацыю крывяносных сасудаў, або эндатэліяльны фактар рэлаксацыі. Да 1986 года ён вывучыў прыроду гэтага агента і механізм яго дзеяння. Ён выявіў, што адкрыты ім фактар рэлаксацыі ёсць не што іншае як аксід азоту (NO), важны кампанент фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Гэта даследаванне было важным у тлумачэнні дзеяння Віягры і іншых медыцынскіх і звязаных са здароўем праблем.

Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах.

Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў.

Ферчгат, які быў яўрэем,[18] пражыў большую частку свайго жыцця ў Вудмеры (англ.: Woodmere), Нью-Ёрк (Лонг-Айлэнд). Ён быў жанаты на Леноры Мандельбаум (люты 1915 - красавік 1983)[19] з 1941 года да яе смерці ва ўзросце 68 гадоў. У іх было тры дачкі: Джэйн, Сьюзэн і Тэры. Яго дачка, Сьюзэн, была плённай мастачкай у контракультуры Сан-Францыска і сузаснавальніцай Kerista Commune. Роберт Ферчгат пазней пабраўся шлюбам з Маргарэт Галахер Рот, якая памерла 14 сакавіка 2006 года.[20]

Ферчгат памёр 19 мая 2009 года[21] ў Сіэтле.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Robert F. Furchgott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert F. Furchgott // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140934863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.latimes.com/news/nationworld/nation/la-me-robert-furchgott27-2009may27,0,2543380.story
  5. http://www.seattletimes.com/seattle-news/nobel-laureate-robert-furchgott-dies-in-seattle/
  6. http://www.nytimes.com/2009/05/23/health/research/23furchgott.html
  7. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2009-05-23
  8. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1476-5381.2009.00366.x/pdf
  9. http://www.nature.com/articles/460047a
  10. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2780270/
  11. http://www.philstar.com/entertainment/columns/2014/01/17/1279597/PLACEIMPMACROHERE?page=260
  12. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  13. http://www.nndb.com/people/159/000134754/
  14. http://www.researchgate.net/publication/8361238_Real_time_and_in_vivo_monitoring_of_nitric_oxide_by_electrochemical_sensors--from_dream_to_reality/file/9c960528bd5ce77cb4.pdf
  15. NNDB — 2002.
  16. Паводле БЭ
  17. Solomon H. Snyder: Robert Furchgott (1916–2009). Nobel laureate who pioneered research into nitric oxide. Nature, Band 460, 2009, S. 47
  18. American Jewish Recipients of the Nobel Prize
  19. Social Security Death Index
  20. http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=9800E1DB143AF934A25750C0A9609C8B63 The New York Times
  21. http://www.downstate.edu

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Raju, T N (2000). The Nobel chronicles. 1998: Robert Francis Furchgott (b 1911), Louis J Ignarro (b 1941), and Ferid Murad (b 1936).. 356 (published 2000 Jul 22). 346. 
  • Rabelink, A J (1998). Nobel prize in Medicine and Physiology 1998 for the discovery of the role of nitric oxide as a signalling molecule. 142 (published 1998 Dec 26). 2828–30. 
  • Laufs, U; Erdmann, E (1998). Nitric oxide as a signal molecule in the cardiovascular system. Nobel Prize for Medicine in 1998. 123 (published 1998 Dec 18). 1562–5. doi:10.1055/s-0029-1237297. 
  • Hansson, G K; Jörnvall, H; Lindahl, S G (1998). The Nobel Prize 1998 in physiology or medicine. Nitrogen oxide as a signal molecule in the cardiovascular system. 160 (published 1998 Dec 21). 7571–8. 
  • Nielsen, T T; Sørensen, K E (1998). Discovery of "endogenous nitroglycerin", NO, as cellular signal molecule. 160 (published 1998 Dec 21). 7567. 
  • Mitka, M (1998). 1998 Nobel Prize winners are announced: three discoverers of nitric oxide activity. 280 (published 1998 Nov 18). 1648. doi:10.1001/jama.280.19.1648. 
  • Hansson, G K; Jörnvall, H; Lindahl, S G (1998). 1998 Nobel Prize in physiology or medicine. Nitric oxide as a signal molecule in the cardiovascular system. 95 (published 1998 Oct 21). 4703–8. 
  • Furchgott, R F (1996). The 1996 Albert Lasker Medical Research Awards. The discovery of endothelium-derived relaxing factor and its importance in the identification of nitric oxide. 276 (published 1996 Oct 9). 1186–8. doi:10.1001/jama.276.14.1186. 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]