Роберт Хелпмен
Роберт Хелпмен | |
---|---|
Род дзейнасці | харэограф, тэатральны акцёр, кінаакцёр, артыст балета, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1986[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Роберт Мюрэй Хелпмен (9 красавіка 1909, Маўнт-Гамбіер — 28 верасня 1986, Сідней) — аўстралійскі артыст балета, акцёр, рэжысёр і харэограф, быў уганараваны ордэнам Брытанскай імперыі. Пачаў сваю кар’еру ў Аўстраліі, у 1932 годзе пераехаў у Вялікабрытанію, дзе стаў часткай трупы Каралеўскага балета пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Нінет дэ Валуа. Хелпмен стаў вядучым танцорам трупы, партнёрам спачатку Алісіі Маркавай, а затым Марго Фонтэйн. Калі Фрэдэрык Аштан, галоўны балетмайстар, быў прызваны на ваенную службу падчас Другой сусветнай вайны, Хелпмен заняў яго пасаду, застаючыся таксама асноўным танцорам.
З самага пачатку сваёй кар’еры Хелпмен быў не толькі танцорам, але і акцёрам. У 1940-х гадах ён усё часцей граў у тэатрах Олд Вік і ў Вэст-Энда. Большая частка яго роляў была ў п’есах Шэкспіра, ён таксама гуляў у творах Шоу, Кауарда, Сартра і іншых. У якасці рэжысёра яго дыяпазон быў шырокі — ад Шэкспіра да оперы, мюзіклаў і пантамімы.
У 1965 году Хелпман стаў другім кіраўніком Аўстралійскага балета, для якога ён стварыў некалькі новых спектакляў, і Аўстралійцам года. У 1975 годзе ён заняў пасаду дырэктара балетнай трупы, але разыходжанні з праўленнем кампаніі прывялі да яго звальнення годам пазней. Ён працаваў рэжысёрам у Аўстралійскай оперы і прымаў удзел у тэатральных пастаноўках да 1980-х гадоў. І хоць ён быў тэатральным акцёрам, з 1942 па 1984 год Хелпмен зняўся ў пятнаццаці фільмах, сярод якіх «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся», «Чырвоныя чаравічкі», «Казкі Гофмана».
Зноскі
- ↑ а б Sir Robert Helpmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sir Robert Helpmann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).