Роберт Шон Леанард
| Роберт Шон Леанард | |
|---|---|
| Robert Sean Leonard | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 лютага 1969[1][2][…] (57 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 1988—дагэтуль |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0000494 |
Роберт Шон Леанард (англ.: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Вествуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймса Уілсана ў тэлесерыяле «Доктар Хаус».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роберт нарадзіўся ва Вествудзе, Нью-Джэрсі. Сын няні Джойс Пітэрсен і настаўніка іспанскай мовы Говарда Леанарда[3][4]. Ён вырас у горадзе Рыджвуд, дзе ён вучыўся ў Рыджвудcкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордхэнмскі ўніверсітэт, а пазней у Калумбійскі ўніверсітэт[5]. Роберт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаакцёраў ЗША, таму што яго імя супадала з імем іншага акцёра[6].
Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвейскіх пастаноўках.
У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амерыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спектаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва кахання» (англ.: The Invention of Love).
Леанард сябруе з Х’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаус»[7], і з акцёрам Ітанам Хоўкам, з якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймса Уотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Уэйлі[8].
У жніўні 2008 года Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафесійна займаецца конным спортам.
Зноскі
- ↑ Robert Sean Leonard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Leonard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ filmreference.com. Robert Sean Leonard Biography (30 жніўня 2010). (англ.)
- ↑ Michael Buckley. STAGE TO SCREENS: Robert Sean Leonard, David Javerbaum, Plus a Look at Fall TV(недаступная спасылка). playbill.com (30 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)
- ↑ Alvin Klein. For Stage Novice, 'Acting Is It'. The New York Times (30 жніўня 2010). (англ.)
- ↑ Robert Sean Leonard, David Javerbaum, Plus a Look at Fall TV. Playbill (30 жніўня 2010). (англ.)
- ↑ Interview with Robert Sean Leonard(недаступная спасылка). The Rod Ryan Show (30 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)
- ↑ Biography for Robert Sean Leonard(недаступная спасылка). Internet Movie Database (30 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2011. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Роберт Шон Леанард на Вікісховішчы |
- Роберт Шон Леанард на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Роберт Шон Леанард на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Роберт Шон Леанард на сайце «Yahoo! Movies» (англ.)