Перайсці да зместу

Роберт ван Гулік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт ван Гулік
нідэрл.: Robert Hans van Gulik
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 жніўня 1910(1910-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1967(1967-09-24)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, дыпламат, перакладчык, раманіст, ілюстратар, музыкант, усходазнавец, празаік
Гады творчасці 19491967[3]
Жанр дэтэктыў
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Ханс ван Гулік (нідэрл.: Robert Hans van Gulik, кіт. 高羅佩, піньінь Gāo Luōpèi, 9 жніўня 1910, Зютфен — 24 верасня 1967, Гаага) — нідэрландскі ўсходазнавец, дыпламат, музыка і пісьменнік.

Найбольш вядомы дзякуючы цыклу аповесцяў аб суддзі Дзі. Гэтага героя ён запазычыў з кітайскага дэтэктыўнага рамана «Дзі Гун Ань» (XVIII ст.), які, у сваю чаргу, грунтуецца на біяграфіі рэальнай гістарычнай асобы, якая жыла ў VII стагоддзі. Суддзя Дзі разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-англійску раманаў, а таксама зборнік «Следства вядзе суддзя Дзі» і асобныя апавяданні, напісаныя як па-англійску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.

Зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка «Следства вядзе суддзя Дзі» пераклапа на беларускую мову Ганна Янкута[4].

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Robbert Hans van Gulik — 2009.
  3. RKDartists Праверана 25 верасня 2022.
  4. prajdzisvet.org