Рода (дачка Пасейдона)
(Пасля перасылкі з Рода, дачка Пасейдона)
Jump to navigation
Jump to search
Рода (стар.-грэч.: Ῥόδη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Паводле Геродара і Герофіла — дачка Пасейдона і Амфітрыты. Паводле Дыядора — дачка Пасейдона і сястры тэльхінаў Галіі[1]. Паводле Піндара — дачка Афрадыты[2]. Эпіменід выводзіць яе радавод ад Акіяна[3].
Жонка Геліяса[4]. Геліяс закахаўся ў яе, назваў яе імем востраў і прымусіў знікнуць воды , якія разліліся ў выніку патопу. У іх было сем сыноў-геліядаў (Охім, Керкаф, Макар, Актый (ці Актын), Тэнаг, Трыяп і Кандал) і дачка Электрыёна[5]. Паводле адной з версій, Рода таксама маці Кіркі[6].