Роджэр Хант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Роджэр Хант
Roger Hunt.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1938(1938-07-20) (77 гадоў)
Глейзберы, Чэшыр, Англія
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар'еру
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1958 — 1969 Сцяг Англіі Ліверпул 404 (245)
1969 — 1972 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 76 (24)
1971   Сцяг Пар (1927-1994) Хеленік 6 (4)
Нацыянальная зборная**
1962 — 1969 Сцяг Англіі Англія 34 (18)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Англія 1966

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Роджэр Хант (англ.: Roger Hunt; нар. 20 ліпеня 1938) — англійскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1966 у складзе нацыянальнай зборнай Англіі.

Прафесійную кар'еру пачаў у 1958 у «Ліверпулі», стаў пазней з ім двойчы чэмпіёнам Англіі, адзін раз уладальнікам Кубка Англіі, тройчы уладальнікам Суперкубка Англіі і адзін раз фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. Дэбютаваў у складзе «Ліверпула» 9 верасня 1959 года, а апошні матч адыграў 13 снежня 1969 года. Першы мяч забіў у першым жа матчы за клуб 9 верасня 1959 года, а апошні 26 лістапада 1969 года. Усяго за «Ліверпул» правёў 492 матчы (404 у лізе) і забіў 286 галоў (245 у лізе). У 1969 годзе перайшоў у «Болтан Уондэрэрс», за які выступаў да завяршэння кар'еры гульца ў 1972 годзе, згуляўшы за гэты час 76 матчаў і забіўшы 24 мяча ў вароты супернікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.