Родры ап Мервін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Родры ап Мервін
вал.: Rhodri ap Merfyn
сцяг
Кароль Гвінеда
844 — 878
Папярэднік: Мервін ап Гурыяд
Пераемнік: Анараўд ап Родры
сцяг
Кароль Повіса
855 — 878
Папярэднік: Кінген ап Кадэл
Пераемнік: Мервін ап Родры
Кіраўнік Сейсілуга
872 — 878
Папярэднік: Гуган ап Меўрыг
Пераемнік: Кадэл ап Родры
 
Дзейнасць: кароль
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: каля 820
Смерць: 878
Дынастыя: House of Gwynedd[d]
Бацька: Мервін ап Гурыяд[d]
Маці: Nest ferch Cadell[d]
Жонка: Ангарад верх Мейрыг[d]
Дзеці: Гурыяд ап Родры
Анараўд ап Родры
Кадэл ап Родры
Мервін ап Родры
Тудвал ап Родры
Мейрыг ап Родры
Родры ап Родры
Гвідэліг ап Родры
Айдан ап Родры

Ро́дры ап Ме́рвін, таксама Родры Вялікі (вал.: Rhodri ap Merfyn, Rhodri Mawr; каля 820878) — валійскі кіраўнік з дынастыі Гвінеда, які валадарыў на большыя частцы тэрыторыі Уэльса. Ён першы з валійскіх кіраўнікоў, які атрымаў тытул «Вялікі», у ірландскіх «Аналах Ульстэра» завецца «каралём брытаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта ўладанняў Родры ап Мервіна ва Уэльсе.

Родры быў сынам кіраўніка Гвінеда Мервіна Врыха (Вяснушкаватага) і Нест, дачкі Кадэла з каралеўскага дому Повіса. Пасля смерці свайго бацькі ў 844 годзе Родры атрымаў па спадчыне трон Гвінеда. Калі дзядзька Родры, кіраўнік Повіса Кінген ап Кадэл памёр у паломніцтве ў Рым у 855 годзе, Родры ўзышоў і на трон гэтага каралеўства. У 872 годзе загінуў кароль Сейсілуга Гуган і Родры, які быў мужам Ангхарад, сястры Гугана, далучыў Сейсілуг да сваіх уладанняў. Такім чынам, ён стаў кіраўніком большай часткі Уэльса.

На працягу свайго кіравання Родры быў вымушаны адбіваць напады англасаксаў, а таксама супрацьстаяць ўзрастаючаму ціску вікінгаў, якія ў 854 годзе разарылі востраў Англсі. У 856 годзе ён перамог армію скандынаваў пад кіраўніцтвам нейкага Горма ці Хорма. Пра перамогу «Рорыка» над нарманамі распавядаецца, у прыватнасці, у двух вершах Седулія Скота, прыдворнага паэта франкскага караля Карла Лысага.

У 877 годзе Родры зноў ваяваў з вікінгамі на Англсі, але пацярпеў паражэнне і быў вымушаны бегчы ў Ірландыю. У наступным годзе Родры і яго сын Гурыяд былі забіты: паведамляецца, што іх праціўнікамі былі англасаксы пад кіраўніцтвам Альфрэда Вялікага. Калі праз некалькі гадоў Анараўд ап Родры атрымаў перамогу над войскамі Мерсіі, у аналах гэта падзея была адзначана як «помста Бога за Родры».

Сын Родры Кадэл заваяваў Дывед, які пазней, пры ўнуку Родры Хівеле, быў злучаны з Сейсілугам у каралеўства Дэхейбарт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nora K. Chadwick. Celtic Britain. London: Thames and Hudson, 1963
  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London: Longmans, Green & Co., 1911

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]