Родэрык Імпі Мурчысан
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Murch.».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Сэр Родэрык Імпі Мурчысан (англ.: Roderick Impey Murchison; 19 лютага 1792 — 22 кастрычніка 1871) — вядомы шатландскі геолаг, які ўпершыню апісаў і даследаваў сілурыйскі, дэвонскі і пермскі геалагічныя перыяды.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Тарадэйле, Шатландыя. Наведваў сярэднюю школу ў Дарэме, затым ваенны каледж у Грэйт Марлоў для падрыхтоўкі да войска. У 1808 ён высадзіўся з Артурам Уэлінгтанам ў Галісіі і ўдзельнічаў у бітвах пры Ролісе і Вімейру. Затым пад камандаваннем сэра Джона Мура ён прыняў удзел у адступленні да Ла-Каруньі і фінальнай бітве. У 1815 годзе, пасля васьмі гадоў службы, ён выйшаў у адстаўку і ажаніўся з Шарлотай Х'юганін, дачкой генерала Х'юганіна. Яны правялі два гады ў кантынентальнай Еўропе. У 1818 годзе яны пасяліліся ў Англіі, і Мурчысан пазнаёміўся з Гемфры Дэві, які пераканаў яго заняцца геалогіяй. Ён уступіў у Лонданскае геалагічнае таварыства і неўзабаве праявіў сябе як адзін з найбольш актыўных яго членаў. Сярод яго калег былі Адам Седжвік, Уільям Конібер, Уільям Бакленд, Уільям Фітан і Чарлз Лаель. Даследуючы разам з жонкай геалогію поўдня Англіі, ён звярнуў асаблівую ўвагу на скалы паўночнага захаду Сэсекса і прылеглых Хэмпшыра і Сурэя, пра якія, з дапамогай Фітана, ён напісаў сваю першую навуковую працу. Звярнуўшы ўвагу на геалогію кантынента, ён разам з Лаелем даследаваў вулканічную вобласць Аверні, часткі паўднёвай Францыі, паўночнай Італіі, Ціроля і Швейцарыі. У супрацоўніцтве з Седжвікам, ён заняўся вывучэннем геалагічнай структуры Альпаў. У 1835 годзе на аснове даследавання выкапняў на мяжы Англіі і Уэльса вылучыў самастойны перыяд, названы сілурыйскім. У 1839 годзе сумесна з А. Седжвікам вылучыў дэвонскі перыяд.
Кратар Мурчысан на Месяцы і некалькі геаграфічных аб'ектаў на Зямлі названы ў гонар Мурчысана.
Зноскі
- ↑ а б Sir Roderick Impey Murchison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Roderick Impey Murchison // Biographies of the Entomologists of the World — Senckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 16 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ http://www.lordbyron.org/persRec.php?choose=Correspondence&selectPerson=RoMurch1871
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мурчисон Родерик-Импей // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Профіль Радэрыка Імпі Мурчысана на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1792 годзе
- Нарадзіліся ў Хайлендзе
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1871 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на Бромптанскіх могілках
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Каралеўскага геаграфічнага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Рыцары-камандоры ордэна Лазні
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Воластана
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Геолагі Вялікабрытаніі
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Члены Каралеўскія таварыствы Эдынбурга