Ізяславічы Полацкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Род Ізяславічаў Полацкіх)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Ізяславічы Полацкія, Рагвалодавічы, крыўскія князі — дынастыя князёў Полацкай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Уладзіміравіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.

Вылучэнне Ізяславічаў Полацкіх сярод Рурыкавічаў абумоўлена іх паходжаннем. Ужо кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, дзелячы ў тастаменце Кіеўскую дзяржаву (Русь) паміж сынамі, не згадвае Полацка і тагачаснага полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Таксама і князь Усяслаў не прымае ўдзелу ў з’ездзе Рурыкавічаў у Любечы (1097). У пачатку XII ст. летапіс вылучае сярод Рурыкавічаў «Рагваложых унукаў» і «Яраслававых унукаў» як варожыя групоўкі ледзь не з часоў кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча[1]. Разам з тым летапіс называе полацкіх князёў «крыўскімі».

Старшынство Усяславічаў[правіць | правіць зыходнік]

Старшынство сярод сыноў Усяслава Брачыславіча дыскусійнае. Цяпер вядомы адзіны сучасны ім пералік Усяславічаў, датычны іх высылкі ў 1130 годзе. У старэйшым варыянце пераліку змешчаны імёны трох сыноў Усяслава — Давыд, Расціслаў, Святаслаў, пазнейшы варыянт (XVI ст.) дапоўнены двума іх пляменнікамі Васілём і Іванам, названымі «Рагвалодавічамі». З «Жыція Еўфрасінні Полацкай» вядома, што яе бацька Святаслаў быў наймалодшым з братоў. Задача даследчыкаў змясціць у гэты парадак таксама Барыса, Глеба і Рамана, памерлых да 1130 года, што гісторыкі вырашаюць па-рознаму.

Часта ў даследаваннях сустракаецца яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. На думку шэрагу даследчыкаў (Л. Аляксееў[2], а за ім Л. Вайтовіч), у такім парадку Усяславічы згаданы ў сачыненні ігумена Данілы. Напраўдзе ж, ігумен Даніла згадваў сярод старэйшых князёў толькі аднаго Усяславіча — менскага князя Глеба. Астатнія Усяславічы з’явіліся там праз скажэнні пазнейшых перапісчыкаў[3].

Значнае месца ў вызначэнні старшынства Усяславічаў займаюць імёны, бо чацвёра з іх названы па святым Барысу і Глебу (у хрышчэнні Раману і Давыду)[4]. На думку Аляксея Мельнікава, пры нарачэнні па святым Барысу і Глебу, Барысам заўсёды называлі старэйшага сына, а Глебам — малодшага, таксама і ў выпадку з нарачэннем Раманам і Давыдам, але аргументацыі сваёй версіі даследчык не дае.

Знакі Ізяславічаў[правіць | правіць зыходнік]

Знакамі нашчадкаў полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, на думку Савы Міхеева, несумненна былі Early Cyrillic letter Shta.svg-падобныя трызубы з адагнутымі завяршэннямі бакавых зубоў, але для атрыбуцыі асобных знакаў пэўным князям бракуе звестак. Знакі Ізяславічаў болей за знакі большасці нашчадкаў Яраслава Уладзіміравіча падобныя да тамгі Уладзіміра Святаславіча[5]. Выявы такіх знакаў знойдзены на помніках полацкага паходжання, асабліва на плінфе полацкіх і віцебскіх храмаў даследаванай Паўлам Рапапортам[6]. Просты трызуб без дадатковых элементаў выяўлены і на пасцелістым баку, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на рове», датаванай Рапапортам 1165—1168 гадамі. На пасцелістым баку плінфы «царквы на рове» сустракаецца і трызуб з крыжам на цэнтральным зубцы, вядомы таксама на пячатцы з дзвюма аднолькавымі тамгамі на аверсе і рэверсе[7]. Просты трызуб без ножкі выяўлены на пасцелістым баку плінфы віцебскай Дабравешчанскай царквы, меркавана датаванай 1140-мі гадамі, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на дзядзінцы»[5].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рукавишников А. В. Почему полоцкие… С. 109.
  2. Аляксееў…
  3. Янін…
  4. Назаранка…
  5. 5,0 5,1 Михеев, 2017, с. 33
  6. Раппопорт, 1993, с. 252-253
  7. Дук, Коц, 2013, с. 85 (рис. 1: 4), 86

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очерки истории северной Белоруссии в IX—XIII вв. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Дук Д. В., Коц А. Л. Новые археологические исследования на территории Заполотского посада древнего Полоцка (конец Х — первая половина ХII в.) // Stratum plus. Кишинев, 2013. № 5: Под знаком Рюриковичей. Ad gloriam С. В. Белецкий. — С. 83-90.
  • Кузьмин А. В., Пятнов А. П. Правители Полоцкой земли во второй половине XII — начале. XIV вв. (Актуальные проблемы хронологии и генеалогии) // Труды научной конференции студентов и аспирантов «Ломоносов — 2003». История: Сб. тезисов. М., 2003. С. 8-10. (Артыкул змяшчае звесткі пра генеалогію полацкіх князёў паводле сінодыкаў Полацкага Сафійскага сабору).
  • Михеев С. Княжеские печати с тамгами и атрибуция знаков Рюриковичей XI—XII в. // Древняя Русь: Вопросы медиевистики. М., 2017. 4 (70). — С. 17-41.
  • Насевіч В. Л., Іоў А. В. Ізяславічы // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7. — С. 188—189.
  • Рагвалодавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Раппопорт П. А. Древнерусская архитектура. — СПб., 1993.
  • Рукавишников А. В. Почему полоцкие князья были сосланы в Византию: Свидетельства источников // Древняя Русь: Вопросы медиевистики. 2003. № 2 (12). — С. 99-111.