Абаленскія-Белыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Абаленскіх-Белых)

Абале́нскія-Бе́лыя (руск.: Оболенские-Белые) — рускі княжацкі род, галіна князёў Абаленскіх. У XVI—XVII стст. высокага становішча не займалі, служылі ваяводамі. У XVIII ст. 2 прадстаўнікі роду былі губернатарамі Смаленска. Апошнія сведчанні пра прадстаўнікоў роду адносяцца да XIX ст.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Канстанцінавіч Белы, князь Абаленскі. Дзякуючы мянушцы за яго нашчадкамі замацавалася прозвішча Абаленскіх-Белых

  1. Глеб (? — 1572) У 1559 у Лівонскім паходзе быў галавой у вартавым палку, у 1563 — ваявода вартавога палка, у 15701572 — ваявода ў Полацкім астрозе за Палатай
    1. Іван
      1. Іван
        1. Нікіфар(? — 1651) у 1647 — ваявода ў Дзядзілаве, у 1651 — другі ваявода ў Галічы
          1. Андрэй
            1. Барыс
            2. Аляксей (16841760) 17401741 губернатар у Смаленску; ж- Ганна (16991739), д. Васіля Іванавіча Прыклонскага
              1. Мікалай (17311797) ж- з 1781 Матрона (17571823), д. Сямёна Львовіча Мусіна-Пушкіна
                1. Аляксей (1788 — ?)
                  1. Сяргей (1820 — ?)
                  2. Мікалай (1820 — ?)
                  3. Якаў (18231867)
                  4. Аляксей (18231867)
                2. Мікалай (1792 — ?)
                3. Ганна (17821841), м- Уладзімір Пятровіч Веневіцінаў (17771814)
                  1. Дзмітрый Веневіцінаў (18051827), паэт
          2. Канстанцін (1641 — )
        2. Юрый
        3. Сцяпан
          1. Рыгор (?— 1702)
          2. Іван
          3. Елісей
            1. Васіль(? — 1762) у 1753 губернатар Смаленска
        4. Аляксандр
    2. Барыс
    3. Пётр Сіла(Моц)
    4. Васіль
    5. Сямён
  2. Фёдар (? — 1552)
    1. Іван Цяліца (? — 1598), сын баярскі, галава, 1581 — ваявода ў Рэжыцы, 15841585 — другі ваявода вялікага палка ў Ноўгарадзе
    2. Сямён Большы
    3. Сямён Меншы
    4. Іван
    5. Уладзімір (? —1578)
    6. Даніла