Абрамовічы герба «Ляліва»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абрамовічы (Абрагамовічы) — шляхецкі род герба «Ляліва» ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзілі ад Абрагама Ёзафавіча (п. у 1519), які нарадзіўся ў сям’і гандляра-яўрэя, пазней прыняў хрысціянства. За паслугі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту I атрымаў шляхецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты салецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19). Валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі павет) і Грынкава (Гарадзенскі павет). Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]