Род Барэцкіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барэ́цкія — наўгародская баярская сям'я.

У 15 ст. ім належала 714 вёсак з 1458 сялянскімі дварамі.

Марфа, удава пасадніка Ісака Андрэевіча Барэцкага, і яе сын Дзмітрый Ісакавіч у 1471 узначалілі варожую Маскве партыю наўгародскіх баяр, якая вяла перагаворы з вялікім князем літоўскім Казімірам IV аб пераходзе ў яго падданства. У бітве на рацэ Шалонь (1471) паміж маскоўскай раццю і наўгародскім апалчэннем на чале з Дзмітрыем Барэцкім наўгародцы пацярпелі паражэнне. Дзмітрый трапіў у палон, яму, як і іншым баярам — прыхільнікам саюзу з ВКЛ, Іван III загадаў адсекчы галаву. Марфа і яе сын Фёдар працягвалі варожую Маскве дзейнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]