Род Бжастоўскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бжастоўскія
POL COA Strzemię.svg
Герб «Стрэмя»
Краіна паходжання Малая Польшча
Тытул графы
Прызнаныя ў Прусія, Расійская імперыя


Бжастоўскія — старажытны[1] шляхецкі род герба «Стрэмя», які паходзіў з Малой Польшчы. На тэрыторыі ВКЛ упершыню з'явіліся ў 1-й палове 17 стагоддзя. У 1798 адна з галін роду атрымала графскі тытул у Прусіі, які быў пацверджаны ў 1846 у Расійскай імперыі. Прадстаўнікі роду адыгрывалі ў XVI—XIX стагоддзях значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускіх, літоўскіх і польскіх зямель[1].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ян ( — 1638) - заснавальнік касцёла і кляштара ў Міхалішках
    1. Цыпрыян Павел (1612 — 8.6.1688). Кашталян троцкі ў 1681-1684, ваявода троцкі з 1684;
      1. Эмануэль (?—20.12.1689). Пісар вялікі ВКЛ з 1683.
      2. Канстанцін Казімір (1644 — 24.10.1722), сын Цыпрыяна Паўла. Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664.
      3. Ян Уладзіслаў (1646 — 29.9.1710), сын Цыпрыяна Паўла.
        1. Канстанцін Бенедыкт (?— да 12.11.1722), сын Яна Уладзіслава. Пісар вялікі ВКЛ у 1705—1707 i 1711— 1715, кашталян мсціслаўскі з 1715; стараста мядзельскі.
          1. Міхал (1722—3 або 21.5.1784), сын Канстанціна Бенедыкта. Харужы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар вялікі ВКЛ у 1758—1762, канюшы ВКЛ у 1762—1764, падскарбі ВКЛ з 1764; староста аранскі з 1751, ашмянскі ў 1765—1770, пунскі з 1766.
          2. Aдaм (1722—1790), сын Канстанціна Бенедыкта. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1758. Генерал-маёр кавалерыі (1748), потым генерал-лейтэнант пяхоты, кашталян полацкі ў 1758—1776, член Скарбовай камісіі ВКЛ (1766); стараста даўгоўскі, маладкоўскі, мсцібаўскі з 1763, сакалоўскі, ваўкавыскі ў 1766—1779.
            1. Аляксандр (?—1820), сын Адама. Староста ваўкавыскі ў 1779—1783, сакалоўскі з 1783, кашталян мазавецкі з 1790. Пасол на сойм 1776, з 1790 — на Чатырохгадовы сойм 1788—1792.
            2. Міхал (?—1800), сын Адама. Староста пунскі, даўгоўскі, аранскі, каняўскі. Пасол на соймы 1782,1784.
            3. Ксаверый, сын Адама. Староста даўгоўскі, масон.
        2. Юзаф (?—сак. 1745), сын Яна Уладзіслава. Пісар вялікі ВКЛ з 1715; староста быстрыцкі.
          1. Станіслаў (2.3.1733 — 8.4.1769), сын Юзафа. Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767; стараста радашковіцкі, прапойскі, быстрыцкі.
            1. Міхал Геранім (17.4.1762 — 1806), сын Станіслава. Скончыў Берасцейскі піярскі калегіум. Староста менскі з 1787. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, прыхільнік рэформ.
          2. Павел Ксаверый (30.3.1739 — 17.11.1827), сын Юзафа. Канонік віленскі ў 1755—73, пісар вялікі ВКЛ у 1762—1774, святар з 1763, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1774—1787, архідыякан віленскі з 1823.
          3. Роберт (7.6.1748 — пасля 1795), сын Юзафа. Каралеўскі шамбялян, палкоўнік гусарскі, пяцігорскі, чашнік ВКЛ у 1787— 1791, кашталян полацкі з 1791, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1791.
      4. Антоні (30.4.1666 — 25.9.1718), сын Цыпрыяна Паўла. У 1684 уступіў у ордэн езуітаў. Прэфект пабудовы езуіцкай рэзідэнцыі ў Мінску ў 1703—1704, яе суперыёр у 1704—14, рэктар Мінскага езуіцкага калегіума ў 1714—1717.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бжостовские // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае — Том 1, 2007 г
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).