Бялыніцкія-Бірулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Бялыніцкіх-Біруляў)

Бялы́ніцкія-Біру́лі — шляхецкі род герба «Бялыня» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Першым y дакументах згадваецца Гаўрыла Сямёнавіч Біруля, які ў час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў быў ротмістрам казацкай харугвы. Магчыма, род паходзіць ад віцебскіх баяраў Харковічаў, бо ў 1635 годзе Ян Біруля (верагодна, сын Гаўрылы) названы Харковічам. Першая частка прозвішча Бялыніцкія-Бірулі паходзіць ад радавога маёнтка Бялынічы (сучасная вёска Бялынавічы Віцебскага раёна). Валодалі таксама Навасёлкамі каля Бялынавічаў, Зачарніччам, Тулавам, маёнткамі каля мястэчка Бялынічы Аршанскага павета (адсюль паданне пра іх паходжанне з гэтых мясцін).

З роду Бялыніцкіх-Біруляў паходзяць Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]