Род Войнаў-Грычынавічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Сямёна Войны. 1630

Войны, Войны-Грычынавічы, Грычыны-Войны — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Трубы».

Гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Б. Папроцкага род Войнаў паходзіў са Смаленкай зямлі адкуль выехаў пры вял. кн. Казіміры з-за войнаў з Масквой. Пачынальнікам роду ў Літве Папроцкі лічыў Матфея Грычыну і называў двух яго сыноў — Кірдзея, ротмістра, і Войну, падкаморыя пінскага і старосту ожскага. З сыноў Войны Матфеевіча Папроцкі ведаў Лаўрына, падскарбія, і трох яго братоў, невядомых яму імем — старосту палангоўскага, ротмістра і троцкага пробашча. Уласна ад Войны Матфеевіча Грычыновіча пайшоў род Войнаў, бо імя бацькі сыны захавалі як прозвішча. Папроцкі не меў інфармацыі пра Войнаў з першых рук, таму і падаў настолькі няпоўны радавод. Тое ж, напэўна, было і з гербам, Папроцкі ведаў толькі падскарбінскі лічман 1577 года з чатырохчасткавым гербам, дзе ў 1-м полі памылкова быў «Корчак», калі на іншых пячатках Лаўрын Война ужываў «Трубы»[1].

А. Віюк-Каяловіч ужо ведаў шэсцярых сыноў Войны і іх імёны — ксяндза Бенедыкта, віленскага біскупа, Гаўрылу (Габрыэля), падканцлера, Лаўрына (Ваўжынца), падскарбія, Сямёна, мсціслаўскага кашталяна, Рыгора, берасцейскага кашталяна, Сокала, берасцейскага кашталяна. Паводле А. Каяловіча ўжывалі Войны герб «Трубы». У радавод аднак А. Каяловіч дадаў паміж Войнам Мацвеевічам і яго шасцю сынамі ўяўнае пакаленне — Мацея і Рыгора — такім чынам зрабіўшы сыноў ўнукамі.

К. Нясецкі лічыў, што род паходзіць з Севершчыны, але падаў родавае паданне ўплеценае ў афіцыйную гісторыю ВКЛ, што «gdy Erdywił z Litewskim wojskiem wpadł w Ruskie kraje, trzey Woynowie Ruskich obywatelów, przeciwko niemu nie tylko pobudzili, ale i mężnie go z niemi wojowali. Między Prypeciem i Pinem rzekami mieli kiedyś przodkowie ich obszerną fortunę», — такім чынам, называў Войнаў русінамі, а іх радзімай Пінскі павет. Нясецкі адносіў Войнаў да «Трубаў», але няупэўнена, бо пад Грычынамі Войнамі запісаў, што яны карысталіся «Корчакам» «że się tym herbem niektórzy z nich w księstwie Litewskiem pieczętują, miałem pewną relacyą», — ад каго атрымаў такую інфармацыя не пазначыў. Нясецкі падаў болей звестак пра пэўных асоб, але іх сувязі не заўсёды верагоднымі, так Мацея Сямёнавіча ён лічыў сынаў Лаўрына.

Аадмысловых агульных даследаванняў генеалогіі Войнаў няма, радавод патрабуе глыбокага вывучэння.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

На праўдзе, Грычыны — пінскі баярскі род, найраней вядомыя з іх — Пронька і Мацвей — баяры пінскай княгіні Марыі Сямёнавай, той жа Мацвей з Кірылам — радцы пінскага князя Фёдара Яраславіча, Святохна з Грычынаў — служэбніца сям’і Яраславічаў. Кірыла Грычын ў 1514 годзе атрымаў ад кн. Фёдора 4 «чалавекі» у Моталі, Праходзе, Мерчычах і Крайновічах. На Попіс 1528 года шасцёра Грычынаў ставілі 6 «коней».[2]

Мацвей Грычын ў 1495 годзе атрымаў ад кн. Марыі «чалавека» і два дварышчы ў Парэччы, а ў 1497 ад кн. Фёдара 4 «чалавекі» у Моладаве, Праходзе і Варачэвічах. У 1524 годзе Мацвей запісаў сваёй жонцы Марыне, на 1/3 сваіх маёнткаў вена 300 коп грошаў, што пацвердзіў вял.кн. Жыгімонт Стары, у гэтай суме дзеці па смерці бацькі далі ёй дварэц Моладава. Такім чынам, вядома, што Грычыны на пачатку XVI ст. валодалі маёнткамі Парэчча, Моладава, Праход, Варачэвічы, Моталь, Мерчычы, Крайновічы і інш. Попіс 1528 года згадвае сярод пінскіх баяраў удаву Мацвея Грычына ці Грычынавіча і яго сыноў — Кірдзея, Івана і Войну, названы тамсама Гаўрыла Грычынавіч, магчыма, іх дзядзька. У 1539 годзе Марына запісала Моладава свайму сыну Войне (Барысу) Мацвеевічу. Апроч Моладава Война меў долю ў Любелі, Купяцічах, долю ў родавым Парэцкім маёнтку і 4 дварышчы тамсама, купленыя ў В. Тура.[2]

Святохна з Грычынаў у першым шлюбе была з Фёдарам Петрашэвічам, у другім з Фёдарам Шчэпам — служебніца кн. Фёдара і кн. Алены — атрымала ад іх 3 «чалавікі» ў Кожычычах і 4 дварышчы ў Варачэвічах, Глінная, Кашэвічы, пазней аказалася, што Кашэвіцкія землі ўжо разараны мясцовымі сялянамі, таму наданне было заменена двума «астравамі» тамсама. У 1507 годзе ў Святохны ўзнік канфлікт з сялянамі сяла Давячоравічы за борцяў, разбіраць спрэчку кн. Фёдарам і кн. Аленай прызначаны Ахмат Пятровіч, які скончыў яе на карысць Святохны. Святохна перажыла абодвух мужоў і з дазволу кар. Боны перадала свае «выслугі» роднаму брату Гаўрыле Грычыну. Брат з сястрою валодалі маёнткамі разам, пасля смерці Святохны ўладанні ў Варачэвічах, Гліннай, Кожчычах і Кашэвічах засталіся ў аднасобным ўладанні Гаўрылы, потым яго сыноў — Андрэя, Якава, Фалька і Аляксандра. Вядома таксама яшчэ адна галіна Грычынаў — Іванавічы, які валодалі сялом Бабровічы, мястэчкамі Гаць, Купяцічы, Матковічы. Галіны Гаўрылавічаў і Іванавічаў часта згадваюцца мясцовымі актамі.[3]

Нашчадкі Войны Мацвеевіча — Войны, вызнавалі праваслаўе, з канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва, з XVII ст. некаторыя ўжывалі прыдомак Грычына, з XVIII ст. ужывалі графскі тытул.[4]

Радавод Грычынаў і Войнаў-Грычынавічаў[правіць | правіць зыходнік]

Грычына (?)

  • Пронька Грычына
  • Кірыла Грычына
  • Святохна Грычына
  • Мацвей Грычына, або Матфей Грычынавіч (? — паміж 1524/1528) — баярын пінскі, у 1490-я гады атрымаў ўладанні ў Пінскім павеце ад пінскай княгіні Марыі Сямёнавай і князя Фёдара Яраславіча, у 1524 годзе кар. і вял.кн. Жыгімонт Стары падцвердзіў яму гэтыя наданні. Жанаты быў з Марынай († пасля 1539) невядомага роду.
    • Кірдзей Грычынавіч (зг. 1528 — да 26.2.1543) — абалецкі, усвяцкі і азярышчанскі «дзяржаўца» (1529—1533) кар. Боны
      • Казімір Кірдзей Грычына — суддзя земскі пінскі
    • Іван (зг. 1528)
    • Война Мацвеевіч Грычына (Воін Матфеевіч Грычынавіч, хроснае імя Барыс; каля 1492 — 15.5.1582) — падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі, пераломскі, юрбаркскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкі[5]. Жанаты быў, паводле Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.
      • Сямён (?—1599) — маршалак гаспадарскі ў 1584—1588, кашталян мсціслаўскі з 1588; цівун ужвенцкі з 1567, дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. Жанаты з 1) Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх; 2) Гальшкай Севасцьянавай
        • (1) Мацвей (Мацей) (?—чэрв. 1607) — каралеўскі сакратар, вялікі пісар літоўскі з 1589, адначасова падскарбі надворны літоўскі з 1605; цівун ужвенцкі і паюрскі. Вялікі пасол у Маскву ў 1590—1591 гадах.
          • Станіслаў Казімір (?—11.2.1649) — каралеўскі пакаёвы дваранін, цівун гандынскі з 1637, стараста палангскі, вялікі кухмістр літоўскі з 1640.
          • Ядвіга Ганна (?—1642), жонка Мікалая Сапегі
          • Кацярына — у шлюбе з 1) Казімірам Мікалаем Сапегам, 2) Пракопам Леснавольскім
          • Уладзіслаў — цівун ужвенцкі, староста гарждоўскі
          • Міхал (?—1634) — харунжы жамойцкі, староста паюрскі, ротмістр каралеўскі
        • (1) Вінцэнт (?—1615) — ротмістр каралеўскі, дваранін каралеўскі, староста інтурскі
          • Кацярына
          • Ганна
          • Соф’я
        • (1) Андрэй
        • (1) Бенедыкт
        • (1) Аўдоцця
        • (1) Марына
        • (1) Ганна (? — каля 1644), жонка 1) Аляксандра Валовіча, харунжага віленскага; 2) Андрэя Станкевіча, пісара земскага ковенскага
        • (2) Рыгор
        • (2) Аляксандр
          • Уладзіслаў
          • Міхал
        • (2) Варвара, жонка 1) Лукаша Мамоніча; 2) Марцыяна Гедройца
        • (2) Алена
        • (?) Юрый
        • (?) Васіль
        • (?) Абрам (Абрагам) (1569—1649) — канонік віленскі з 1599, біскуп-суфраган віленскі з 1611, тытулярны біскуп метонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 і віленскі з 1630.
      • Рыгор (?—1605) — суддзя земскі ваўкавыскі, войскі гарадзенскі, кашталян берасцейскі з 1593.
      • Сокал (?—1610) — кашталян мсціслаўскі (1599—1603) і берасцейскі (1603—1610); дзяржаўца ожскі і пераломскі.
        • Крыштаф Сокал Война
      • Гаўрыла (Габрыэль) (?—1.1.1615) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі і вялікі пісар літоўскі у 1585—1589, падканцлер літоўскі з 1589; стараста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі. Вялікі пасол у Маскву ў 1590—1591 гадах.
        • Ян — дзяржаўца мерацкі і краснасельскі (з 1615)
        • Міхал — дзяржаўца дружылаўскі (з 1615)
        • Стэфан — дзяржаўца опсаўскі (з 1615)
        • Станіслаў — езуіт
      • Бенедыкт (?—22.11.1615) — вучыўся ў Віленскай акадэміі і за мяжой. Сакратар каралеўскі пры кар. і вял.кн. Стэфане Баторыі, кусташ віленскі, пробашч троцкі з 1576, біскуп віленскі з 1600. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.
      • Лаўрын (Ваўжынец) (? — 23.10.1580) — падскарбі земскі літоўскі (з 1576)[6];
        • Андрэй Лаўрынавіч (? — паміж 19.6.1628/1630) — дваранін каралеўскі, крайчы вялікі літоўскі (1592—1620), падчашы вялікі літоўскі (з 1620), староста гарадзенскі (1602—1615), староста ваўкавыскі (з 1618).
          • Пётр Андрэевіч (? — да 10.3.1633) — староста навадворскі, ваўкавыскі (з 1626), падстолі вялікі літоўскі (з 1631).
        • Кацярына, жонка (з 1591) Яраша Няміры, лоўчага падляшскага
      • Дарота (да 1540 — да 1620), жонка Станіслава Белазора, падкаморага ўпіцкага[7]
      • Раіна (каля 1540 — пасля 1580) — ігумення (з 1580) пінскага Варварынскага манастыра
      • Ганна (каля 1540 -- ?), жонка Мікалая Дарагастайскага
  • Гаўрыла Грычынавіч (зг. 1521—1528) — войт вогіньскі (з 1521)
    • Андрэй Гаўрылавіч Грычын — мытнік гарадзецкі (1547)

Асобы з нявызначаным месцам у радаводзе[правіць | правіць зыходнік]

  • Антоній Юзаф (? — да 4.7.1747) — канонік віленскі (з 1724), пісар вялікі літоўскі (1730—1740), прэпазіт троцкі (з 1736), сакратар духоўны літоўскі (з 1740).
  • Павел

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Шаланда, 2011
  2. 2,0 2,1 Грушевский, 1903, с. 114
  3. Грушевский, 1903, с. 115
  4. ЭнцВКЛ, 2005, с. 461
  5. НГАБ, ф. 694, воп. 4, адз.з. 1271, арк. 18.
  6. Peregrinationes sive peregrinationem Heinrichi Wolphii Tigurini brevis et compendiaria descriptio. — Polskie przypadki Henryka Wolfa z Zurychu z lat 1570—1578. — Warszawa, 1996. Паводле: Вольф Г. Перэгрынацыі або кароткае і сціслае апісанне вандраванняў Генрыха Вольфа з Цюрыха / Перакл. А. Белага // Спадчына. 1998. № 3(98). — С. 172—195.
  7. Olszewski J. Kazanie na pogrzebie Wielebnego w Bogu Prałata IMX Karola Jana Białozora Proboszcza Wileńskiego, Referendatora WKL. — Wilna, 1631.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грушевский А. С. Пинское полесье : Ист. очерки. Ч. 1-[2]. — Киев : тип. Ун-та св. Владимира Н. Т. Корчак-Новицкого, 1901—1903. — 2 т.; 25. [Туров, Городок и Пинск в составе В. К. Литовского. Пинское староство к. Боны]. XIV—XVI вв.; [Пинские акты XV—XVI вв.]. — 1903. — 398 с. разд. паг., 2 л. карт. — Ч. 2. С. 114—115.
  • Пазднякоў В. Войны; Войны, Грычыны-Войны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 460-461. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Сліж Н. У. Сямейнае і штодзённае жыццё Гальшкі Гаслаўскай // Леў Сапега (1557―1633 гг.) і яго час : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». ― 2007. — С. 270—276.
  • Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. Киев, 1898. Кн. 12.
  • Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове ХVІ-ХVІІІ ст. (В) // Герольд Litherland № 18, 2011. — С. 129—142.
  • Ks. Wojciecha Wijuka Kojałowicza herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego tak zwany Compendium czyli O klejnotach albo herbach, których familie stanu rycerskiego w prowincyach Wielkiego Xięstwa Litewskiego zażywają. — Kraków: Wydawnictwo «Herolda Polskiego», 1897. — S. 312—313.