Род Гарабурдаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб «Габданк»

Гарабурды гербу «Габданк» — вялікалітоўскі шляхецкі род.

Паходзяць, мусіць, з полацкага баярства. Польскі генеалог XIX ст. С. Урускі лічыў, што Гарабурды татарскага паходжання, а шляхецтва атрымалі ад Жыгімонта Аўгуста. Аднак Рыгор Гарабурда служыў яшчэ вялікаму князю Казіміру Ягелончыку. З 1390-1420-х гадоў вядомы Астафій Гарабурда, пісар князя Лугвеня Альгердавіча, але яго сувязь з родам не высветлена. Урускі пачынаў радавод Гарабурдаў з Багдана (Тэадата, Федзькі) Рыгоравіча, якога называў пісарам каралевы Боны і ўраднікам яе літоўскіх маёнткаў. Паводле Урускага, Багдан у шлюбе з Мілаславай з Сачкевічаў на Ліпах меў пяць сыноў — Сямёна, Лукаша, Міхайлу, Анцуту і Пятра.

Лукаш і Міхайла Багданавічы былі гаспадарскімі дваранамі, выконвалі дыпламатычныя даручэнні, у т.л. у складзе пасольстваў да Масквы і Крыма, удзельнічалі ў баявых дзеяннях Лівонскай вайны (1558—1582). Анцута (Ancuta), паводле гісторыка-езуіта ХVІІІ ст. К. Нясецкага і таго ж С. Урускага, з 1562 года быў полацкім епіскапам. Пасля ўзяцця Полацка маскоўскімі войскамі (1563), Сямён, Лукаш, Анцута і Пётр Багданавіч з сем'ямі трапілі ў палон. З палону вярнуўся толькі Лукаш і яго пляменнікі — Аляксандр Сямёнавіч, Пётр і Васіль Анцуцічы.

Маёнткі Гарабурдаў размяшчаліся ў Полацкім ваяводстве і Слонімскім павеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Boniecki A. Herbarz polski. Część I. Wiadomości historyczno-genealjgiczne o rodach szlacheckich / Ułożył i wydał… / Adam Boniecki. — Warszawa, 1904. — T. 7. — 408, [6] s.
  • Niesiecki K. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S. J. powiększony dodatkami z poźniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza // Kasper Niesiecki. — Lipsk, 1839. — T. 4. — 518 s.
  • Пазднякоў В. Гарабурды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 495. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)