Род Жыжэмскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Партрэт невядомага з князёў Жыжэмскіх

Жыжэмскія — княжацкі род уласнага герба, галіна Рурыкавічаў, старэйшая лінія Расціславічаў Смаленскіх.

Родапачынальнік — смаленскі княжыч Глеб Святаслававіч, які ў бітве на Віхры (1386) трапіў у палон да вялікалітоўскага войска. Каля 1393 года кн. Глеб з рук вял.кн. Вітаўта атрымаў смаленскі сталец. Пры ўзяцця Смаленска ў 1395 годзе вял.кн.Вітаўтам, кн. Глеб Святаслававіч зноў патрапіў у палон, а Смаленскае княства было канечна далучана да ВКЛ. Неўзабаве кн. Глеб атрымаў ад вял.кн. Вітаўта частку Палоннага на Валыні. У складзе вялікалітоўскага войскаў загінуў у бітве на Ворскле (1399).

Сын кн. Глеба — кн. Дзмітрый Глебавіч атрымаў у вотчыну маёнтак на рацэ Жыжме ў Лідскім павеце. Кн. Дзмітрый Глебавіч меў двух сыноў — кн. Івана Дзмітрыевіча з мянушкай «Манько» альбо «Манч» і кн. Івана Дзмітрыевіча з мянушкай «Шах». Ад першага паходзіць князі Жыжэмскія, ад другога — князі Саламярэцкіх (род згас у 1641).

Князі Жыжэмскія валодалі маёнткам Жыжма (Лідскі і Ашмянскі паветы Віленскага ваяводства) да 1630-х гадоў. Пазней, у асноўным, невялікімі маёнткамі каля Мінска. З канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай князі Жыжэмскія, як і ўся шляхта, павінны былі пацвердзіць сваё шляхецкае паходжанне. Род быў прызнаны ў расійскім дваранстве без княжацкага тытула, унесены ў VI-ю частку дваранскай радаводнай кнігі Мінскай губерні. Некаторым прадстаўнікам роду было адмоўлена ў шляхецтве.

Князі Жыжэмскія найзнатнейшы род сярод цяперашніх Рурыкавічаў, як прамыя нашчадкамі вялікіх князёў смаленскіх, бо іншыя паходзяць ад удзельных князёў.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Глеб Святаслававіч (? — 1399), князь смаленскі (1393—1395).

  1. Дзмітрый, у 1433 годзе атрымаў ад Ягайлы ў вотчыну Жыжму
    1. Іван Манька, першы прыняў прозвішча Жыжэмскі. У сяр. XV ст. атрымаў маёнтак Бобрыкі ў Менскім ваяводстве
      1. Міхаіл (? — каля 1530), у 1528 годзе ставіў у войска 8 коннікаў.
        1. Дзмітрый, пасля мяцяжу Глінскіх у 1508 годзе ўцёк у Маскоўскую дзяржаву
        2. Васіль, пасля мяцяжу Глінскіх у 1508 годзе ўцёк у Маскоўскую дзяржаву
        3. Даніла
        4. Цімафей, каралеўскі дваранін
          1. Іван
            1. Яраш (?—1598), каралеўскі ротмістр, староста рэчыцкі (ад 1576). Валодаў маёнткамі Вербкавічы ў Менскім павеце, Навасёлкі ў Мазырскім павеце, Копысь, Жыжма.
              1. Пётр (? — да 1609), староста рэчыцкі (з 1598), удзельнік з'езду праваслаўных і пратэстантаў у Вільні (1599)
                1. Ян (?—1645), падкаморы менскі, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1642 годзе
              2. Яраш (?—1630), мазырскі войскі (з 1595) і падкаморы (з 1609). Вызнаваў каталіцтва
                1. Ян (?—1635), стольнік менскі (з 1633)
                  1. Адам (? — пасля 1683), менскі стольнік, лоўчы (з 1677). У 1674 годзе браў удзел у элекцыі караля Яна Сабескага
                    1. Тэафіл (? — пасля 1736), менскі гродскі пісар, земскі пісар (1724), пасля чашнік, земскі сурагатар (з 1731)
                      1. Міхал Казімір (? — пасля 1770), каралеўскі дваранін, падсудак менскі (з 1726), чашнік старадубскі, менскі падчашы (з 1748), войскі (з 1764), падкаморы (з 1767), дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1732 годзе. Жонка — да 1747 Брыгіда з Завішаў, удава Станіслава Свянціцкага
                2. Крыштоф
                  1. Аляксандр (? — 1645), чашнік вялікі літоўскі (1640—1643), падстолі вялікі літоўскі (з 1643). Жонка — Зося Гербульт з Фульштына (пасля выйшла за Міхала Францкевіча-Радзімінскага).
                  2. Стафан
                  3. Крыштоф (? — да студзеня 1652)
                  4. Ганна
                  5. Тамаш (? — каля 1675), падкаморы менскі (ад 1647), у 1660 годзе браў удзел у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667
                    1. Ян (? — каля 1700), падкаморы менскі, у 1674 і 1697 гадах браў удзел у элекцыях Яна Сабескага і Аўгуста Моцнага
                      1. Дамінік (? — каля 1751), падчашы троцкі, ротмістар менскі
              3. Адам (? — пасля 1640), харужы мазырскі (ад 1621)
            2. Сільвестр (? — пасля 1599), ляснічы кобрынскі ў 1582 годзе, удзельнік з'езду праваслаўных і пратэстантаў у Вільні ў 1599 годзе
        5. Багдан, каралеўскі дваранін
    2. Іван Шах, родапачынальнік князёў Шаховічаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]