Род Жылінскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле расійскіх радаводных кніг паходзіў ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Уладзіміравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калка ў 1223. Жылка валодаў невялікім удзелам з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава. Гэтыя землі напрыканцы XV ст. адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (? — пасля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебску. Род скончыўся ў 1602 на яго праўнуку Андрэі (? — 1602).

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]