Род Завішаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Завішы
Herb Łabędź 1.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае

Завішы (Zavišy) — шляхецкі род герба «Лебедзь». Магчыма, з'яўляецца адным са шматлікіх адгалінаванняў літоўскага баярскага роду, які прыняў герб «Лебедзь» падчас Гарадзельскай уніі 1413 года. Паводле падання, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Генеалагічнае дрэва Завішаў. Пачатак XIX стагоддзя

Пачынальнік роду — Завіша — згадваецца ў 14431486.

  1. Завіша
    1. Мікалай (упамінаецца ў 1496); не пакінуў нашчадкаў
    2. Ян (? — да 1506), дваранін гападарскі (з 1491)
    3. Юрый (каля 1480 — да 1528), суддзя земскі дарагічынскі
      1. Мікалай
      2. Ян
      3. Альбрэхт
      4. Крыштаф
    4. Ян (каля 14851524), у маладосці служыў Радзівілам, староста любашанскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (15191526); не пакінуў нашчадкаў
    5. Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кезгайлаў
      1. Ян (1520?—1557)
        1. Ян (каля 15501626), падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі1596), ваявода віцебскі і староста суражскі1599)
          1. Мікалай (каля 15851647), рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (16251626), кашталян віцебскі (з 1626)
        2. Юрый (каля 1555 — пасля 1590), валодаў маёнткам Ракаў
          1. Ганна; м. — Сымон Самуэль Сангушка
        3. Андрэй (каля 1557 — люты 1604), падскарбі вялікі літоўскі1598)
          1. Крыштаф (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі1637), староста менскі (16311645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны літоўскі1649), маршалак вялікі літоўскі (16541669), кашталян віленскі1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
            1. Андрэй Казімір (16181678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасля бацькі Менскае староства
              1. Крыштаф Станіслаў (20 красавіка 1660 — 15.08.1721), ваявода менскі1720)
                1. Ігнацы (каля 1690 — 16.08.1738), мечнік1730) і падкаморы вялікі літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736)
                2. Барбара (3.12.1690 — 15.02.1770); м. — князь Мікалай Фаўстын Радзівіл.
              2.  ?
                1. Крыштаф Тэабальд (?—1763), староста старадубскі
            2. Ян Юрый (каля 16201671), атрымаў ад бацькі Браслаўскае староства
      2. Мельхіёр (1525?—1592), маршалак гаспадарскі1578), кашталян віцебскі (з 1588)
        1. Андрэй (?—1630), кашталян менскі1628)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 638.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]