Замойскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Замойскіх)
Герб Замойскіх
Цёмна-чырвоным паказаныя ўладанні Замойскіх

Замойскія (польск.: Zamoyscy) — польскі шляхецкі род, які адыграў выключную ролю ў нацыянальнай гісторыі і культуры. Занесены ў радаводную кнігу шляхты Царства Польскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Род бярэ пачатак ад Лазінскіх. У XV стагоддзі Томаш Лазінскі набыў маёнтак у Старой Замасці. Яго сыны Фларыян і Мацей узялі прозвішча Замойскія.

Яго праўнук Станіслаў (15191572), кашталян холмскі, быў першым сенатарам у гэтай сям'е. Сын Станіслава — канцлер і гетман Ян Замойскі — застаўся ў гісторыі як адзін з архітэктараў польскай велічы. На землях сваёй ардынацыі ён пабудаваў ідэальны рэнесансны горад — Замасць.

Прамое нашчадства канцлера згасла ў XVII стагоддзі на ўнуку яго, Яне Малодшым, які не пакінуў дзяцей ад шлюбу з будучай каралевай Марысенькай. Адзіная яго сястра, Грызельда, была ў шлюбе з Ераміяй Вішнявецкім; іх сынам быў польскі кароль Міхаіл Карыбут Вішнявецкі.

Малодшая галіна[правіць | правіць зыходнік]

Астатнія графы Замойскія паходзяць ад чацвёртаюраднага брата гетмана Яна, кашталяна холмскага, якога звалі таксама Янам. Яго нашчадкі да самага падзелу Рэчы Паспалітай займалі найважнейшыя дзяржаўныя пасады. Сярод іх вядомы, у прыватнасці, канцлер вялікі каронны Анджэй Замойскі (1716-92), унукі яго Анджэй Артур (1800-74) і Уладзіслаў Замойскія (1803-68) — выдатныя дзеячы польскай эміграцыі, а таксама ўнук апошняга, Маўрыцы Замойскі (1871—1939), 15-ы ардынат на Замасці, міністр замежных спраў у 1924 годзе.

Выбітныя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]