Род Касцюшкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцюшкі
Герб роду
Апісанне герба: Герб «Рох III»

Родапачынальнік: Фёдар Касцюшка
Перыяд існавання роду: з 1509 г.

Касцю́шкі, Касцюшккі-Сяхновіцкія — беларускі[1][2][3][4] шляхецкі род гербу «Рох III».

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка)(польск.) бел., быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (цяпер Жабінкаўскі раён), ад назвы якога род часам называўся Касцюшккі-Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам Касцюшкаў-Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай).

Некаторыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў, з якой паходзіў Т. Касцюшка[5]:

Фёдар (1540?—1622), заснавальнік галіны Касцюшкаў-Фёдаравічаў

  1. Ганна
  2. Багдана
  3. Ганна
  4. Аўдоцця
  5. Мікалай (каля 1560 — да 1646); ж. — Мар'яна з Уланецкіх
  6. Васіль
  7. Андрэй
  8. Рыгор (каля 1570 — да 1618); ж. — Гальшка з Мальчэўскіх
    1. Павел (? — каля 1665); ж. — Соф'я з Здзітавецкіх
      1. Станіслаў
        1. Дамінік
          1. Юзаф
          2. Войцех
          3. Фаўстын
        2. Уладзіслаў
          1. Разалія
          2. Ян
          3. Вінцэнт
          4. Рох
        3. Антоні
          1. Даніэль
          2. Вінцэнт
      2. Геранім
      3. Мікалай
      4. Андрэй
        1. Ян; ж. — Барбара з Макавецкіх
          1. Антоній Юзаф
      5. Ян
      6. Пётр
    2. Пётр (каля 1590 — да 1646); ж. — Ганна з Хржаноўскіх
      1. Веспасіян
        1. Пётр
        2. Войцех
        3. Андрэй
      2. Міхал
        1. Канстанцыя
        2. Фларыян
      3. Хрызастом
        1. Міхал Францішак (? — па 1706); ж. — Тэкля з Нямцэвічаў
          1. Феліцыян
        2. Павел Дамінік (каля 1670 — па 1746); ж. — Цэцылія з Урэтаў
          1. Габрыэль
          2. Антоній (? — да 1756)
          3. Бенедыкт (? — каля 1756)
          4. Францішак (? — 1782?)
          5. Юзаф
            1. Лявон
            2. Эдвард
            3. Бянон
            4. Бруно
            5. Казімір
            6. Сузанна
    3. Соф'я (? — каля 1660)
    4. Іван (Ян; ? — па 1650), зямянін, прастэстант; 1-я ж. — Канстанцыя з Арэшкаў, 2-я ж. — Сузанна з Ракоўскіх
      1. Ганна Сузанна
      2. Стэфан
      3. Аляксандр Ян (29.12.1629 — 1707?), зямянін, падсудак берасцейскі; ж. — Тэрэза з Дзенісовічаў
        1. Міхал (7.05.1662 — ?)
        2. Станіслаў (8.05.1662 — ?)
        3. Канстанцыя (1663—?)
        4. Аўгусцін Дамінік (1664 — да 1722), суддзя гродскі троцкі; ж. — Соф'я з Вольскіх
          1. Ігнацій
          2. Людвік
          3. Стэфан
          4. Ксаверый
          5. Антоній
          6. Ганна
        5. Бенедыкт (1666—?)
        6. Амброзій Казімір (16671722?), пісар земскі берасцейскі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі; ж. — Барбара з Глеўскіх
          1. Фларыян
          2. Вацлаў
          3. Людвік Тадэвуш (?—1757), палкоўнік літоўскага войска, мечнік берасцейскі; ж. — Тэкля з Ратамскіх
            1. Ганна Крыстына Барбара (? — 6.02.1814)
            2. Юзаф (17431789), абозны берасцейскі, суддзя Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1766, 1771)
            3. Кацярына
            4. Андрэй Тадэвуш Банавертура (17461817), апошні прадстаўнік па мячы галіны Фёдаравічаў
          4. Яна (каля 1705 — па 1753)
          5. Дарота
        7. Фаўстын Бенедыкт (16721755), падстолі, стражнік берасцейскі, харунжы кіеўскі; ж. — Вікторыя з Грабоўскіх
          1. Аляксандр
          2. Явіта
          3. Антоній
          4. Бруна
          5. Ружа (?—1781)
          6. Ян Непамук (каля 1720 — па 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі, пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769)
        8. Францішак Казімір (16751722), скарбнік ваўкавыскі (берасцейскі); ж. — Тэрэза з Грабоўскіх
          1. Людвіка
          2. Ганна
          3. Барбара
        9. Кляра (1677 — да 1707)
        10. Уршуля (каля 16801750)
      4. Андрэй
  9. Адам
    1. Сузанна
    2. Аляксандр Фаўстын (каля 16251670), ж. — Соф'я з Дзенісовічаў
      1. Ганна
      2. Уршуля
      3. Кацярына
      4. Ян (1651 — паміж 1693 і 1700), святар
      5. Вінцэнт (1654 — па 1696
      6. Казімір Францішак (1662 — па 1714); ж. — Яна з Беліковічаў
        1. Давыд Караль (каля 1705 — паміж 1772 і 1775)
        2. Юзаф (?—1749?)
        3. Францішка
        4. Барбара
    3. Крыштаф
      1. Геранім
      2. Нікадзім
      3. Адам; ж. — Соф'я з Анцутаў
        1. Крыштаф
        2. Юрый
        3. Сымон
        4. Казімір
      4. Тэадор; ж. — Яна з Гайкаў
        1. Кацярына
        2. Павел
          1. Казімір
      5. Марцін (? — да 1702); ж. — Ядвіга з Вайніловічаў
        1. Кацярына
        2. Яна
        3. Багуміла
        4. Марцін
      6. Юзаф
        1. Юзаф
        2. Пётр
          1. Алена
      7. Тэрэза
    4. Юры
      1. Караль
        1. Марыянна
        2. Аляксандра
        3. Францішка
        4. Аўгусціна
      2. Казімір
        1. Францішка
        2. Ваўжынец (Лаўрын); ж. — Ганна з Булгарынаў
          1. Каспар
        3. Каспар
          1. Мікалай
            1. Кунегунда
            2. Каэтан
  10. Мікалай
  11. Яраш (1580? — па 1677)
    1. Базыль Канстанцін
      1. Адам
      2. Казімір
        1. Лявон
        2. Дамінік
        3. Леанора
    2. Пётр
      1. Багуміла

Некаторыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхал (? — 1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі.
  • Павел, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699).

Іншыя галіны[правіць | правіць зыходнік]

Апрача Іванавічаў і Фёдаравічаў, існавалі іншыя галіны роду Касцюшкаў: у Гарадзенскім павеце, Новагародскім, Менскім, Мсціслаўскім, Полацкім ваяводствах і Інфлянтах[6].

Зноскі

  1. Касцюшкі // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 379.
  2. Уладзімір Емяльянчык. Касцюшкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 146.
  3. Уладзімір Емяльянчык. Касцюшкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 72.
  4. 88. Хто такі Тадэвуш Касцюшка? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  5. Анатоль Бензярук. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Брэст: «Акадэмія», 2006.
  6. Уладзімір Емяльянчык. Касцюшкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 73.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]