Род Кезгайлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кезгайлы
Герб роду
«Задора»
Родапачынальнік: Кезгайла
Перыяд існавання роду: канец XIV ст. — да сяр. XVI ст.
Падданства: Вялікае Княства Літоўскае

Кезга́йлы — уплывовы магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага герба «Задора». Паходзілі са старадаўняга літоўскага баярства. Пасля 1385 гады перайшлі ў каталіцтва[1].

Продкамі Кезгайлаў былі баяры Бушка (каля 1320 — пасля 1385) і яго сын Валімонт (каля 1350 — пасля 1398), якія валодалі Дзевялтовым (верагодна, першапачатковае ўладанне роду[2]), Соламі і Свядасцю ў Вількамірскім павеце Ад трэцяга сына Валімонта — Кезгайлы (каля 1380—1449) — род і атрымаў сваё імя. У 1413 годзе на Гарадзельскай уніі старэйшы брат Кезгайлы Яўнут са сваякамі быў прыпісаны да герба «Задора». Кезгайла Валімонтавіч, які доўгі час быў жамойцкім старостам, ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле і іншыя ўладанні.

Міхал (каля 1410—1476), сын Кезгайлы, ужо пры жыцці бацькі быў адным з найбольш уплывовых людзей дзяржавы, займаў пасады канцлера вялікага літоўскага, а з 1459 года і ваяводы віленскага. У 1451 годзе ад вялікага князя Казіміра атрымаў у валоданне частку Лукомскай воласці, Дварэц і Ельню ў Новагародскім павеце, воласць Бакшты (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскам павеце, у 1465 годзе — Любчу на Нёмане і Ракаў на землях былога Заслаўскага княства[1].

З 1449 года старостам жамойцкім быў іншы сын Кезгайлы — Ян. У 1478 годзе ён таксама заняў пасаду кашталяна віленскага. У 1451 годзе ад вялікага князя Казіміра Ян атрымаў Мсцібогаў у Ваўкавыскім павеце, а пасля смерці бацькі — частку Дзевялтова, Крожаў і іншыя маёнткі ў Літве і Жамойці. Пасля смерці сваіх братоў, якія не мелі дзяцей, і атрымання ў спадчыну іх маёмасці Ян стаў адным з найбуйнейшых землеўладальнікаў Вялікага Княства Літоўскага. Ад яго дзяцей Станіслава і Мікалая пайшлі дзве галіны роду Кезгайлаў[1].

Станіслаў (каля 1450—1527), які меў мянушку Рэкуць, пасля смерці бацькі стаў старостам жамойцкім, з 1499 года займаў таксама пасаду кашталяна троцкага (з 1522 года — віленскага), з 1501 па 1503 год быў гетманам вялікім літоўскім. Падчас падзелу бацькоўскіх уладанняў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншыя ўладанні ў Літве, Мсцібогаў, Ракаў і частку Бакштаў. Па завяшчанні сваёй цёткі Мілохны (удавы Пятра Гедыгольдавіча) атрымаў частку Налібокаў і Дзераўную ў Менскам павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву і вёскі ў Любашанскім старостве. Ажаніўшыся з дачкой Алехны Судзімонтавіча Ядвігай, атрымаў Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце. Яго дачка Барбара была жонкай Яна Забярэзінскага[1]. Меў траіх сыноў: Мікалая, Яна і Станіслава. Апошні з 1527 года быў старостам жамойцкім і з 1528 года кашталянам троцкім. Паводле перапісу войска літоўскага 1528 года, ён выстаўляў на вайну 371 коннага воіна са сваіх земляў і 246 конных з земляў сваёй жонкі Ганны, удавы Яна Радзівіла[1].

Другі сын Яна — Мікалай (1451? — 1512) — з 1509 года займаў пасаду маршалка земскага. Пасля смерці бацькі атрымаў частку Дзевялтова і Крожаў, Дварэц, Ельню і іншыя ўладанні. Ад цёткі Мілохны атрымаў частку Налібокаў[1]. Меў сына Мікалая і дочак Барбару і Ганну. Барбара была выдадзена замуж за Андрэя Завішу, а Ганна — за Станіслава Шэмета. Мікалай (каля 1495—1529), які атрымаў у спадчыну землі бацькі, быў буйным магнатам, паводле перапісу войска літоўскага 1528 года выстаўляў на вайну 151 коннага воіна. Сынам Мікалая быў Станіслаў (каля 1520—1554), выхоўваўся пад апекай Юрыя Радзівіла, пазней увайшоў у світу Жыгімонта Аўгуста. У розныя гады займаў пасады кухмістра, стольніка, падчашага. Пасля жаніцьбы караля і вялікага князя ў 1548 годзе пакінуў двор. З 1551 года быў старостам тыкоцінскім і магілёўскім. У 1549 годзе атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі, тытулаваўся графам «на Крожах». Перайшоў у пратэстанцтва. 7-гадовы сын Станіслава Ян сканаў праз паўгода пасля яго смерці, на ім і згас род. Уладанні Станіслава падзялілі сваякі па жаночай лініі — Завішы і Шэметы[1].

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
Кезгайла
(Міхал)

(1380? — 1450?)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхал
Кезгайлавіч

(1410? — 1476)
 
Пётр
(1415? — п. 1437)
 
Дабяслаў
Кезгайлавіч

(1420? — 1460)
 
Ян
Кезгайлавіч

(1425? — 1485)
 
Мілохна
(? — ?)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў
Кезгайла

(1450? — 1527)
 
 
 
 
 
Мікалай
Кезгайла

(1451? — 1512)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Барбара
Забярэзінская

(? — ?)
 
Мікалай
(1475? — 1522)
 
Ян
(? — ?)
 
Станіслаў
(1500? — 1532)
 
Мікалай
(1495? — 1529)
 
Барбара
Завіша

(1500? — 1550)
 
Ганна
Шэмет

(1505? — 1554)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў
(1520? — 1554)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
(1547? — 1554?)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. 
  2. Pietkiewicz K. Kieżgajłowie i ich latyfundium do połowy XVI w. — Poznań, 1982. — S. 61.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]