Род Лукомскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лукомскія, княжацкі род герба «Рох» зменены ў ВКЛ. Магчыма, паходзяць з мясцовых князёў, нашчадкаў полацкага князя Усяслава Брачыславіча, але паходжанне дакладна не высветлена.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. 15 ст. князі Baсіль (упамінаецца ў 1463) і Iвaн (у 1473 з’ехаў y Маскву, дзе ў 1493 пакараны смерцю за змову супраць вялікага князя Івана III). У пачатку 16 ст. вядома некалькі князёў Лукомскіх, якія сумесна валодалі замкам і мястэчкам Лукомль і іншымі маёнткамі ў Лукомскім княстве. 3 іх Фёдар Іванавіч y 1508 удзельнічаў y мецяжы князёў Глінскіх. Верагодна, яго братамі былі Iвaн Іванaвіч (каля 1460 — пасля 1520), уладальнік Шчыдутаў і Гарадца, заснавальнік шчыдуцкай галіны Лукомскіх, Андрэй Iвaнaвіч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай y 1-й палове 17 ст. меляшковіцкай галіны, і Paмaн (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў y Лукомскім княстве, Дабрыгораў y Полацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім павеце. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. 3 2-й паловы 16 ст. яны неаднаразова займалі павятовыя пасады пераважна ў Аршанскім і Віцебскім паветах. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565—1611), падкаморы аршанскі з 1600, адначасова староста крычаўскі з 1602, кашталян мсціслаўскі з 1610.

Род Лукомскіх захаваўся да 20 ст., многія змізарнелыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9), С. 366