Род О’Руркаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

О'Руркі (ірл.: У Ruairc, Ua Ruairc, англ.: O’Rourke; руск.: О'Рурки) — графскі род.

Прозвішча паходзіць ад ірландскага: O' — «нашчадак», rű — «сябар», arc — «малы», ці «нашчадак малога сябра». Род паходзіў ад Артура, сына Рурка, караля конахцкага ў Ірландыі ў XI ст. Яго нашчадкі валодалі графствам Летрым. Шмат з іх загінула ў змаганні з англічанамі, так у 1591 годзе ў Таўэры быў абезгалоўлены Браян О'Рурк. У 1688 годзе, пасля дэтранізацыі англійскага караля Джэймса ІІ і пачатку змагання з вільгельмітамі, Ірландыю пакінуў унук Браяна -- сэр Браян О’Рурк Малодшы. Пазней ён уступіў у французскую армію. У 1760 годзе яго ўнукі, сыны французскага афіцэра Оўэна О’Рурка і Мэры О’Бэерн, браты Джон (пам. 1786) і Карнэль (1736—1800) былі прынятыя на расійскую службу.[1] Сын апошняга, Іосіф (1772—1849) быў генералам ад кавалерыі, удзельнічаў у баях з французамі ў 1812 і 1813 гадах. 24 лістапада 1848 года яму з сынамі і ягоным пляменнікам — ротмістру Карнэлю, з сынамі, генерал-маёру Вальдэмару і падпалкоўніку Морыцу Георгіевічам — было дазволена карыстацца графскім тытулам у Расіі. У 1898 годзе ўнукі Іосіфа Карнэлевіча -- Іосіф Канстанцін (6 сакавіка 1869, Басін, Навагрудскі павет1917) і Эдвард Аляксандр Уладзіслаў (1876—1943) былі ўнесеныя ў 5 частку РК Менскай губерні. Апроч таго, О’Руркі былі занесеныя ў рыцарскія матрыкулы Ліфляндскай губерні і ў 5 частку РК Курскай і Палтаўскай губерняў.

Зноскі

  1. «Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften», Teil 1: Livland, Bd. 1, Görlitz, 1929, lk. 633-641

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]