Падбярэскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Падбярэскіх)
Герб «Газдава»
Княжацкі герб «Падбярэскі III»

Падбярэскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Газдава».

Галіна полацкага баярскага роду Радковічаў. Полацкі баярын Яцка Сенькавіч Радковіч (?—пасля 1520) у шлюбе з княжной Ульянай, сястрой князя Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага, меў сыноў Рыгора, Івана і Сямёна Яцкавічаў. Пасля смерці бяздзетнага князя Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага ў 1540 годзе Ульяна адсудзіла ва ўдавы яго маёнтак Падбярэззе ў Аршанскім старостве з іншымі ўладаннямі на карысць сваіх сыноў. Рыгор Яцкавіч (каля 1513 — пасля 1585) пры падзеле з братам атрымаў Падбярэззе з Бачэйкавым і пачаў звацца Падбярэскім. Яго нашчадкі неаднаразова займалі павятовыя ўрады, пераважна ў Аршанскім павеце. З іх найбольш вызначыўся Рыгор Казімір (1620?— 1677), сын Аляксандра, з 1643 года ротмістр казацкай харугвы ВКЛ, удзельнік Лоеўскай бітвы 1649 года, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, ваявода смаленскі з 1667 года.

Быў і іншы род Падбярэскіх, якія карыстаўся гербам «Тарнава» змененая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]