Пальфі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Пальфі)
Пальфі

Краіна паходжання Венгрыя
Тытул князі, графы
Першы з роду Міклаш Пальфі
Апошні з роду Леапольд Іозеф Даўн

Па́льфі з Эрдзёда (венг.: Pálffy de Erdőd) — адзін з найзнакамітышых і заможнейшых венгерскіх шляхецкіх родаў. Мелі тытулы баронаў (ад 1581), графаў (ад 1599) і князёў (ад 1807).

Венгерскія роды Пальфі і Гедэрвар спрабавалі выводзіць уласнае паходжанне ад Конта  (англ.), заможнага магната падчас валадарання Людовіка I, які валодаў мноствам замкаў у цяперашняй Харватыі і Славакіі.

Пачаткова былі земанскім родам. Росквіт роду пачаўся з першай паловы XVI стагоддзя — час прыходу да ўлады ў Венгрыі Габсбургаў. У 1526 годзе ў бітве пад Мохачам загінуў не толькі чэшскі і венгерскі кароль Людвік II Ягелончык, але і мноства прадстаўнікоў вышэйшага духавенства і венгерскай шляхты, сярод якіх быў і Ваўрынец Пальфі. Яго нашчадкі пасля ўзыходу Габсбургаў на венгерскі сталец перайшлі на бок новага ўладара і заставаліся вернымі габсбургскаму дому да самага заняпаду Аўстра-Венгрыі.

Замак Чэрвены Камень у Карпатах, успадкаваны Пальфі ад Фугераў

Неўзабаве Пальфі атрымалі ад Габсбургаў тытул баронаў. У 1599 Міклаш Пальфі (1552—1600) быў уганараваны тытулам імперскага графа. Успадкаваны ім ад шлюбу з унучкай Антона Фугера Марыяй Магдаленай замак Чэрвены Камень у Верхняй Венгрыі (цяперашняя Славакія) стаў першым родавым маёнткам, застаючыся ва ўладанні Пальфі ажно да 1945 года.

Цягам пакаленняў нашчадкі Міклаша Пальфі заставаліся найзаможнейшымі жыхарамі Пожані (тагачаснай венгерскай сталіцы) і яе імперскімі намеснікамі. Графы Пальфі выбудавалі ў Браціславе некалькі палацаў, у адным з якіх размяшчаецца аўстрыйская пасольства, у другім — гарадская карцінная галерэя. Палац Пальфі ў Празе, даволі сціплы, размешчаны на Малой Старане. У Вене яны выбудавалі два невялікія палацы — на Вальнерштрасэ і Іозефплацы.

У 1707 годзе род падзяліўся на старэйшую галіну, заснавальнікам якой стаў граф Мікулаш Іозеф (1657—1732) з Катарынай Эльжбетай з Вайхсаў, і малодшую, заснаваную Мікулашавым братам графам Янам Бернардам (1663—1751) і графіняй Ганнай Тэрэзай з Кобараў. У 1735 адбыўся другі падзел маёмасці, у выніку якога старэйшая галіна падзялілася на тры самастойныя лініі, утвораныя ўнукамі Мікулаша Іозефа Пальфі:

  • Мікулаш Іозеф (1710—1773) з жонкай Ганнай Сідонай ур. Альтанавай склалі малацкую лінію;
  • Леапольд Штэфан (1716—1773) з жонкай Марыяй Іозефінай ур. Вальдштайн склалі ступаўскую лінію;
  • Рудольф Іозеф (1719—1768) з жонкай Марыяй Элеанорай ур. Каўніц-Рытберг склалі чэрвенакаменскую лінію.

У XIX стагоддзі Пальфі атрымалі права карыстацца тытулам князёў. У 1875 годзе пасля спынення спадкавання генералісімуса Даўна ў мужчынскім калене сярэдняя (графская) лінія роду Пальфі ўспадкавала належны яму тытул князя Тыяна, пасля чаго змяніла прозвішча на «Пальфі-Даўн дэ Эрдзёд» (Pálffy-Daun de Erdõd).

Апошні ўласнік замку Чэрвены Камень, граф Караль Марыя Пальфі (1905—1992), з'ехаў разам з маці пад канец сакавіка 1945 года.

Выбітныя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]