Род Пуслоўскіх
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пуслоўскія — шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ, Расійскай Імперыі і міжваеннай Польшчы (1918—1939).
Пачаткова адносіліся да сярэднезаможнай маянтковай шляхты ВКЛ. Дакладна вядома, што родавым гняздом Пуслоўскіх з сярэдзіны XVII ст. быў маёнтак Пескі (Слонімскі павет).
Узвышэнне роду да ўзроўню багацеяў і зямельных латыфундыстаў пачалося з Войцеха Пуслоўскага (1762—1833). У 1871 г. атрымалі ад папы рымскага тытул графа, які не быў прызнаны ў Расійскай Імперыі. Прычым, тытул графа ад папы рымскага атрымалі толькі двое з сыноў Войцеха Пуслоўскага — Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874) і Вандалін Пуслоўскі (1814—1884), а таксама іх нашчадкі.
Пуслоўскія праславіліся як прадпрымальнікі, мецэнаты і філантропы.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]
- Войцех Пуслоўскі (1762—1833)
- Адам Цітус Пуслоўскі (1803—1854), сын Войцеха
- граф Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874), сын Войцеха
- граф Вандалін Пуслоўскі (1814—1884), сын Войцеха
- Зыгмунт Пуслоўскі (1849—1913)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.
- Пусловские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. — Санкт-Петербург, 1908. — Т. XXVа. — С. 807.
- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- СТАРЫЕ ПЕСКИ – УСАДЬБА ГРАФОВ ПУСЛОВСКИХ // liveinternet.ru