Род Рушкавічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рушкавічы — літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Кінцібут, Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій і Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219 года, што быў скіраваны супраць Польшчы. У сярэдзіне 1250-х князь Сірвід Рушкавіч удзельнічаў у сумесным з рускімі князямі паходзе супраць мангола-татараў на Украіну.

На думку расійскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Булевічамі валодалі землямі ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на ўсход — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі зямлёй Упіта. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладанні ляжалі ў побач з Пінскім княствам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]