Род Тэйлар
| Род Тэйлар | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Rodney Taylor |
| Род дзейнасці | тэатральны акцёр, кінаакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, акцёр, акцёр агучвання, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 11 студзеня 1930[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 2015[1][2] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Felicia Taylor[d] |
| Альма-матар | |
| Сайт | rodtaylorsite.com |
Род Тэйлар (англ.: Rod Taylor; 11 студзеня 1930[1][2], Сідней[3] — 7 студзеня 2015[1][2], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — аўстралійскі і амерыканскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэйлар нарадзіўся ў прыгарадзе Сіднея. Бацька — Уільям Стэрт Тэйлар, падрадчык і камерцыйны мастак; маці — Мона Тэйлар (пры нараджэнні: Томпсан), аўтар больш за сотню апавяданняў і кніг для дзяцей. Яго другое імя паходзіць ад стрыечнага прапрадзеда, капітана Чарльза Стэрта, даследчыка Аўстраліі.
Тэйлар вучыўся ў Парамацкай школе, затым ва Усходнесіднейскім каледжы тэхнікі і прыгожых мастацтваў. Некаторы час працаваў камерцыйным мастаком, але, убачыўшы Лорэнса Аліўе ў «Рычардзе III» падчас гастроляў «Олд Вік», вырашыў стаць акцёрам.
Тэйлар працаваў у тэатры і на радыё. У 1951 годзе ён прыняў удзел у рэканструкцыі падарожжа Чарльза Стэрта па рэках Маррамбіджы і Мурэй, згуляўшы памочніка Стэрта, Джорджа Маклея; у тым жа годзе на аснове рэканструкцыі быў зняты кароткаметражны фільм «Углыб краіны са Стэртам». На вялікім экране дэбютаваў у ролях амерыканца ў карціне «Кароль Каралавага мора» (1954) і Ізраэля Хэндса ў неафіцыйным працягу «Выспы скарбаў» «Цыбаты Джон Сільвер».
У 1955 годзе Тэйлар пачаў здымацца ў Галівудзе, час ад часу вяртаючыся ў Аўстралію. Найбольш прыкметнай роляй яго стала роля вандроўцы ў вольнай экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Герберта Уэлса «Машына часу», знятай у 1960 году рэжысёрам Джорджам Палам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1963) «Птушкі» — Міч Брэнер
- (2009) «Бясслаўныя вырадкі» — Уінстан Чэрчыль, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Deutsche Nationalbibliothek Record #132178958 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #132178958 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.