Род Шварцэнбергаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шварцэнбергі
Blason Maison de Schwarzenberg.svg
Княжацкі герб Шварцэнбергаў
Перыяд XII-XXI стст.
Тытул: імперскія князі і графы, герцагі Крумлаўскія
Маёнткі Крумлаў, Клетгау
Палацы Орлік, Крумлаўскі замак, Шварцэнбергскі палац, замак Фраўэнбург
Commons-logo.svg Шварцэнбергі на Вікісховішчы

Шварцэнбергі (ням.: Schwarzenberg, чэшск.: Schwarzenbergové) — вядомы з XII стагоддзя франконскі дваранскі род з Зайнсгайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства і ў XVIII—XX стст. стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Багеміі. Пры роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ўладанні дому Шварцэнбергаў былі медыятызаваныя па акце Рэйнскага саюза.

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Эркінгер фон Зайнсгайм (пам. 1437) набыў ва ўладанне замак Шварцэнберг у Шайнфельдзе і быў ўзведзены ў імперскія бароны. З нашчадкаў яго вядомыя:

Крумлаўскі замак — адна з рэзідэнцый Шварцэнбергаў

Рэзідэнцыі і пахавальні[правіць | правіць зыходнік]

Апроч радавога замка ў Франконіі, Шварцэнбергі пабудавалі змрочны замак Гімбарн каля Марыенхайдэ ў графстве Марк. Свае ўладанні ў Багеміі яны прымножылі за кошт шлюбаў са спадчынніцамі Розенбергаў і іншых валадарных родаў, набыўшы старадаўнія замкі Крумлаў, Вімперк, Орлік, Тршэбань, Звікаў, Цімеліц і іншыя. У Празе іх імя носіць былы палац Лобкавіцаў (1545—1567) — адзін з найбольш вытанчаных помнікаў Рэнесансу на поўнач ад Альпаў. Венскі палац Шварцэнбергаў, пабудаваны ў 1697—1728 гадах імператарскімі архітэктарамі Фішэрам фон Эрлахам і Гільдэбрантам, лічыцца эталонам аўстрыйскага барока.

Месцам пахавання Шварцэнбергаў служыць фамільная капэла ў пражскім саборы Святога Віта, акрамя таго вядомыя неагатычныя пахавальні Шварцэнбергаў у Доманіне каля Тршэбаня і ў гарадку Орлік-над-Влтавау.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]