Перайсці да зместу

Рожнява

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рожнява
Rožňava
Вартаўнічая вежа
Вартаўнічая вежа
48°40′ пн. ш. 20°32′ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Статус Раённы цэнтр
Край Кошыцкі край
Раён Раён Рожнява
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1230
Першая згадка 1291
Горад з 1382
Плошча 45,6 км²
Вышыня цэнтра 313 м
Водныя аб’екты Слана
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 19 120 чалавек (2006)
Шчыльнасць 388 чал./км²
Нацыянальны склад славакі (69 %), венгры (27 %),
цыгане (2 %)
Канфесійны склад каталікі (41 %), лютэране (12 %),
грэка-каталікі (1,3 %)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0 58
Паштовы індэкс 048 01
Аўтамабільны код RV

roznava.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Рожнява (Славакія)
Рожнява
Рожнява

Рожнява (славацк.: Rožňava, ням.: Rosenau, венг.: Rozsnyó) — горад у Славакіі на рацэ Слана ў Славацкім Рудагор’і. Насельніцтва каля 19 тыс. чалавек.

Рожнява ўпершыню згадваецца ў 1291 як невялікае паселішча шахцёраў, якія здабывалі золата і серабро. У 1382 годзе кароль Людовік I Вялікі даруе Рожняве гарадскія правы. У XVI-XVII стагоддзях Рожнява падвяргаецца шматлікім нападам туркаў і ўваходзіць у паласу заняпаду. XVIII стагоддзе прыносіць паляпшэнне сітуацыі, і Рожнява становіцца важным гандлёвым цэнтрам Гемера.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[1]
Год1994200420142024
Колькасць людзей19 60219 22619 45016 857
Розніца −1,91 % +1,16 % −13,33 %
Статыстыка насельніцтва[1]
Год20232024
Колькасць людзей16 93216 857
Розніца−0,44 %
  • Шахцёрскі музей

У двары музея знаходзіцца адзін з трох самых старых у свеце паравых каткоў, 1883 года выпуску, выраблены ў Брытаніі фірмай «Aveling & Porter»[2]. Дзве іншыя падобныя машыны знаходзяцца ў нарвежскім Осла і брытанскім Нотынгеме

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  2. Banícke múzeum v Rožňave. Parný valec.