Роза Пятроўна Валевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роза Пятроўна Валевіч
Дата нараджэння 25 жніўня 1944(1944-08-25) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Роза Пятроўна Валевіч (нар. 25 жніўня 1944, в. Забалацце, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне цэнаўтварэння. Кандыдат эканамічных навук (1975), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1962), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка гандлю», 1968), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (аспірантура, 1975).

Працавала ў Іўеўскім, Ашмянскім (Гродзенская вобласць), Вілейскім (Мінская вобласць) раённых фінансавых аддзелах (1963—1965), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кан’юнктуры і попыту (1968—1971, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце эканомікі АН Беларускай ССР (1975—1981, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1981, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі, кафедра эканомікі гандлю і паслуг, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: цэнаўтварэнне; эканоміка гандлю; бізнес-планаванне; эканоміка інавацый; эканоміка якасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Учет соотношения спроса и предложения в розничных ценах (на примере основных непродовольственных товаров) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.09 / Валевич Роза Петровна. ― Минск, 1975.
  • Устойчивое развитие экономики Беларуси: теоретические и организационные аспекты / [Г. А. Шмарловская и др.]. ― Минск, 2006.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валевич Роза Петровна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. ― С. 44—45.