Перайсці да зместу

Рой Шайдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рой Шайдэр
англ.: Roy Scheider
Дата нараджэння 10 лістапада 1932(1932-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2008(2008-02-10)[4][1][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Cynthia Scheider[d][6] і Brenda Siemer Scheider[d][6]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, баксёр
Кірунак драматычны фільм, баявік, прыгодніцкі фільм, фільм жахаў, трылер[d], спартыўны фільм[d], крымінальны фільм[d], псіхалагічны фільм-трылер[d], фільм-містэрыя[d], фэнтэзійны фільм, псіхалагічны фільм жахаў[d], natural horror film[d], навукова-фантастычны фільм[d] і навукова-фантастычны фільм жахаў[d]
IMDb ID 0001702
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рой Рычард Шайдэр (англ.: Roy Richard Scheider; 10 лістапада 1932, Орындж, Нью-Джэрсі — 10 лютага 2008, Літл- Рок, Арканзас) — амерыканскі акцёр. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар».

Экранная кар’ера Шайдэра пачалася з ролі ў фільме жахаў «Праклён жывых мерцвякоў» (1964). Потым былі ролі ў фільмах «Папяровы леў» (1968) і «Стылет» (1969). Вядомасць да акцёра прыйшла ў 1971 годзе пасля ролі ў паліцэйскім баявіку «Французскі сувязны», а дзякуючы галоўнай ролі ў трылеры Стывена Спілберга «Сківіцы» акцёр увайшоў у лік вядучых «зорак» Галівуду.

Шайдэр пагадзіўся на ролю ў фільме «Марафонец», бо вельмі хацеў папрацаваць з Дасцінам Хофманам і Лоўрэнсам Аліўе. Прызнаваў сваім самым крыўдным кар’ерным промахам адмову ад ролі Майкла ў фільме «Паляўнічы на ​​аленяў». За ролю дэтэктыва паліцыі Бадзі Русо ў фільме Уільяма Фрыдкіна «Французскі сувязны» Шайдэр быў намінаваны на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы акцёр другога плана» (прэмія дасталася Бену Джонсану за фільм «Апошні кінасеанс»).

У другой палове 1970-х і ў 1980-я гады ў Роя Шайдэра былі прыкметныя ролі, у тым ліку ў фільмах буйных майстроў («Увесь гэты джаз», «Блакітны гром»), аднак да пачатку 1990-х яго кар’ера закацілася.

У 1990-я гады і надалей Рой Шайдэр часта здымаўся ў танных фільмах, а таксама на тэлебачанні (у прыватнасці, галоўная роля ў навукова-фантастычным тэлесерыяле «Падводная адысея» з 1993 па 1996 год).

  1. а б Roy Scheider // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roy Scheider // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123948983 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Roy Scheider, Actor in ‘Jaws,’ Dies at 75
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #123948983 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б Roy Scheider Biography