Рокішкіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рокішкіс
літ.: Rokiškis
Герб
Герб
Rokiskis main square with church.JPG
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Вышыня цэнтра
133 м
Насельніцтва
12 738 чал. (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
8458
Паштовыя індэксы
LT-42001
Афіцыйны сайт
Рокішкіс на карце Літвы
Рокішкіс (Літва)
Рокішкіс

Рокішкіс (літ.: Rokiškis) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Панявежыскага павета.

Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Забудова цэнтральнай плошчы
Палац Тызенгаўзаў

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Рокішкісам да Другой сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла Св. Мацея.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Тапаграфiчныя карты[правіць | правіць зыходнік]

  • (руск.)  Тапаграфічная карта N-35-II.