Рок-кола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рок-кола
Рок-кола (эмблема).jpg
Дата(ы) розныя
Месца(ы) правядзення Наваполацк
Полацк (2005—2007)
Гады 1990—2007
Жанр(ы) рок-музыка

«Рок-кола»беларускі рок-фестываль, які з 1990 года штогод праводзіўся ў Полацку і Наваполацку[1]. Фестываль года па выніках Рок-каранацыі 2004—2005[2].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктарам фестывалю быў Сяргей Анішчанка[3]. Асновай фестывалю з’яўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краін, таксама на фестываль запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[4]. У апошнім фестывалі, які прайшоў 2627 кастрычніка 2007 года, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны[5]. Асноўнай умовай для канкурсантаў з’яўлялася наяўнасць у рэпертуары песні на беларускай мове[6].

Забарона[правіць | правіць зыходнік]

Забаронены ў лістападзе 2007 года паводле пратакола пасяджэння Полацкага гарвыканкама: «Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фестывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю; рэкамендаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання падобных мерапрыемстваў»[7]. Тым не менш, аргкамітэт фестывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзення, такія як Мінск, Наваполацак, расійскі Смаленск[8][9].

Паводле «Тузін Гітоў» забарона фестывалю можа быць звязана з прызначэннем у Полацк новага старшыні мясцовага філіяла КДБ, які нібы выказаў незадаволенасць з нагоды яго правядзення[8]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйбла «БМАgroup» і аўтар фестываля «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзідэнта ў лістападзе 2007 года прыйшоў да высновы, што закрыццё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяннем[10]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрв’ю Дзмітрыю Кустоўскаму з тэлеканала «Белсат» у 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаванне[11]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасць прыкмет палітычнага характару[12].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фестывалю 2001 года ў Наваполацку[13], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасці, напышлівага пафасу і незразумелых „пантоў“»[14].

Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасцю сярод моладзі і настолькі шматгадовай гісторыяй»[15].

Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «руск.: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала феномен фестывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку і Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[16].

Мікіта Змітраў з сайта Народныя навіны Віцебска(англ.) бел. па выніках апошняга фестывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацк жыў музыкай. Мяркуючы па колькасці гледачоў у самай вялікай залы гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[17].

Зноскі

  1. Запрещенный в Полоцке фестиваль «Рок-кола» планирует переехать в Смоленск (руск.) . БелаПАН. TUT.BY (22 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 30 жніўня 2018.
  2. WM Кароны раздадзеныя. Заслона (бел.) . Тузін Гітоў (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 13 ліпеня 2020.
  3. "«Рок-кола-2005» учись, «Басовішча»!" (in ru). Музыкальная газета (48). 2005. http://nestor.minsk.by/mg/articles/2005/48/0600.html. Retrieved on 2019-02-18. 
  4. Будкін, Сяргей «Рок-Кола»: пад знакам «Мясцовага часу» (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (27 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019.
  5. Скоробогатова, Елена Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (руск.) . БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019.
  6. Мінчонак, Аляксей “Рок-кола” vs. “Басовішча” (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  7. Падбярэзскі, Дзьмітры “Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу? (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  8. 8,0 8,1 Будкін, Сяргей «Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным (бел.) . Тузін Гітоў. Наша Ніва (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  9. Пепеляев, Валентин Музыкантам не место за обочиной (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (6 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  10. Супрановіч, Віталь Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць. (бел.) . Наша Ніва. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  11. Кустовский, Дмитрий Сергей Анищенко: «Максим Танк сказал, что я плохой белорус» (руск.) . Белсат (15 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  12. Александров, Андрей Сергей Анищенко: «Я не хочу, чтобы музыкантов лупили дубинками» (руск.) . camarade.biz. Белорусский партизан (4 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  13. БДГ Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта (руск.) . Белорусская деловая газета (6 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  14. Замировская, Татьяна. (2001). "Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске" (in ru). Музыкальная газета (26). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2001/25/mg12501.html. Retrieved on 2018-12-04. 
  15. Штукина, Анастасия Рок-кола 2005 (руск.) . Музыкальная газета (6 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
  16. Павлова, Александра «Рок-кола» - белорусский рок жив! (руск.) . Музыкальная газета (3 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  17. Змітраў, Мікіта Полацк-2007: рок-н-рол жыве! (бел.) . Народныя навіны Віцебска(англ.) бел. (12 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]