Ромас Батура
| Ромас Батура | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 15 сакавіка 1937 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2021 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык |
Ромас Батура (15 сакавіка 1937, Таўрогі — 2021, Вільня[1]) — літоўскі гісторык, доктар гуманітарных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1960—1967 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН ЛітССР. У 1967—1972 гадах старшыня Навукова-метадычнай рады па ахове культурных помнікаў Міністэрства культуры ЛітССР. Кандыдат гістарычных навук (1972). У 1972—1990 гадах выкладчык Віленскага ўніверсітэта, з 1978 года — дацэнт. З 1990 года загадчык кафедры гісторыі Літвы Віленскага педагагічнага ўніверсітэта. З 2006 года дацэнт Літоўскай ваеннай акадэміі імя генерала Ёнаса Жамайціса.[2]
Са снежня 1993 да 2000 года — старшыня рады Саюдзіса. Быў членам прэзідыума Літоўскага фонду культуры, членам рэдакцыйнай калегіі выдання навуковых прац літоўскіх вышэйшых навучальных устаноў «Гісторыя», супрацоўнікам Універсальнай літоўскай энцыклапедыі.
Бацька Костас Батура — літоўскі афіцэр у 1919—1920 гадах, добраахвотнік-«стваральнік» узброеных сіл незалежнай Літвы.[3] Жонка Юраце, сын Шарунас.[4]
Пахаваны на Раканцішскіх могілках.[5]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй найважнейшай працы «Lietuva tautų kovoje prieš Aukso ordą» (Літва ў барацьбе народаў супраць Залатой Арды) упершыню разгледзеў адносіны Вялікага Княства Літоўскага (да 1363) з мангола-татарамі. Падрыхтаваў да літоўскамоўнага выдання (пераклад з лацінскай Леанаса Валкунаса) «Хроніку зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга (1985).[2]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Lietuvių karas su kryžiuočiais, 1964 m., vienas autorių
- Lietuvos pilys, 1971 m., vienas autorių
- Борьба Литовского великого княжества против Золотой Орды. От нашествия полчищ Бату до битвы у Синих вод : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : (571) / Р. Батура. ― Вильнюс, 1972.
- Lietuvos kultūros paminklų sąrašas, 1973 m. vienas rengėjų.
- Lietuva tautų kovoje prieš Aukso Ordą : nuo Batu antplūdžio iki mūšio prie Mėlynųjų Vandenų / R. Batūra. — Vilnius, 1975.
- Lietuvos Sąjūdis ir valstybės atkūrimas, 1998 m., rengėjas
- Baltijos kelias — kelias į Laisvę, 1999 m., rengėjas
- Lietuvos pergalė Šiaulių (Saulės) mūšyje 1236 m., Saulės delta, 2005 m.
- Siekiant nepriklausomybės. Lietuvos Sąjūdžio spauda 1988—1991 m., Valstybės žinios, 2005 m., rengėjas, ISBN 9986-18-138-0
- Lietuvos laisvės kovų vietos, Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija, 2008 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ LRT.lt. Mirė istorikas, visuomenės veikėjas Romas Batūra (літ.). lrt.lt (2 лютага 2021). Праверана 3 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Algirdas Matulevičius. Romas Batūra. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. II (Arktis-Beketas). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2002. 702 psl.
- ↑ Mirė istorikas, visuomenės veikėjas Romas Batūra. lietsajudis.lt. Праверана 3 кастрычніка 2025.
- ↑ https://www.vrk.lt/statiniai/puslapiai/rinkimai/400_lt/Kandidatai/Kandidatas19668/Kandidato19668Anketa.html
- ↑ Vaiškūnas, Jonas. Netekome istoriko, žinomo visuomenininko, sąjūdininko Romo Batūros(нявызн.). Alkas.lt (3 лютага 2021). Праверана 3 кастрычніка 2025.