Даўжыня цела 35-180 см, у Raja batis — 250 см. Цела ромбападобнае. Хваставы аддзел у часткі відаў з рудыментарнымі электрычнымі органамі. Цела звычайна пакрыта шыпамі.
Ромбавыя жывуць ва ўсіх сусветных акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Большасць відаў жывуць у ўмераных шыротах на марскім дне, які складаецца з глею ці пяску. У тропіках прадстаўнікі сямейства ромбовых сустракаюцца радзей. Іх няма ў Палінезіі, на Гаваях, у Мікранезіі, у Карыбскім моры, а таксама паблізу ад каралавых рыфаў.